Еўрамайдан у Кіеве. Фота Дмітра Ларына, pravda.com.ua
Еўрамайдан у Кіеве. Фота Дмітра Ларына, pravda.com.ua
Еўрамайдан у Кіеве. Фота Дмітра Ларына, pravda.com.ua
Еўрамайдан у Кіеве. Фота Дмітра Ларына, pravda.com.ua
Еўрамайдан у Кіеве. Фота Дмітра Ларына, pravda.com.ua
Акцыя ў Львове сабрала па розных падліках да 10 тысяч удзельнікаў. Фота newsmarket.com.ua
Тысячы чалавек у розных гарадах Украіны выйшлі на вуліцы, каб выказаць пратэст з рашэннем урада аб прыпыненні падрыхтоўкі пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам. Да пратэстаў у Кіеве далучыліся лідары апазіцыі, сярод якіх быў баксёр-цяжкавагавік Віталь Клічко, паведамляе Бі-Бі-Сі.
У Львове ўдзел у пратэстах прынялі тысячы чалавек. Расія аказала моцны ціск на Украіну з мэтай не дапусціць падпісання пагаднення аб асацыяцыі з ЕС на саміце, які адбудзецца на наступным тыдні ў Вільні.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, жадаючы бачыць Кіеў у Мытным саюзе, абвінаваціў ЕС у шантажы і аказанні ціску на Украіну. « … Мы пачулі пагрозу Еўрасаюза ў дачыненні да Украіны аж да спрыяння правядзенню масавых акцый пратэсту. Гэта і ёсць ціск і шантаж», — сказаў Пуцін.
Пратэсты праходзяць у Кіеве, Львове, Луганску і іншых украінскіх гарадах.
Паралелі з Аранжавай рэвалюцыяй
Актывісты маюць намер пратэставаць кожны дзень і плануюць арганізаваць у нядзелю масавую дэманстрацыю ў Кіеве. Яны таксама праводзяць паралелі паміж цяперашнімі падзеямі і пратэстамі 2004 года, што прывялі да Аранжавай рэвалюцыі.
Да Майдану Незалежнасці у цэнтры ўкраінскай сталіцы былі сцягнутыя паліцэйскія сілы, але пакуль пратэсты праходзяць спакойна.
Раней акруговы адміністрацыйны суд Кіева забараніў усталяванне намётаў на плошчы. Для прыцягнення дэманстрантаў актывісты, як і днём раней, выкарыстоўваюць сацыяльныя сеткі.
Урад Украіны сцвярджае, што рашэнне аб прыпыненні працы над пагадненнем c ЕС прынята «ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі». Кабмін таксама абвясціў аб стварэнні трохбаковай камісіі з удзелам Еўрасаюза і Расіі «для прапрацоўкі комплексу пытанняў, накіраваных на аднаўленне згубленых аб'ёмаў вытворчасці і кірункаў гандлёва-эканамічных адносінаў».