23.11.2013 / 15:28

Памёр удзельнік каманды КВК БДУ Віктар Толкач 5

Дарагія сябры і прыхільнікі нашай любімай гульні! З жалем паведамляем, што 22 лістапада на 37-м годзе пайшоў з жыцця выдатны чалавек, акцёр і аўтар каманды КВК БДУ, самы каларытны прадстаўнік каманды Вiктар Талкачоў, паведамляе афіцыйны сайт міжнароднага саюза КВК.

Па звестках, атрыманых ад удзельніка каманды Андрэя Дзяркова, Віктар перанёс сур'ёзную аперацыю і знаходзіўся ў медыкаментознай коме.

«Вага» каманды

Так Віктара называюць на сайце каманды КВК БДУ. Акцёр трэцяга пакалення. Чэмпіён Клуба вясёлых і знаходлівых 1999 года, уладальнік Летняга Кубка чэмпіёнаў 2000, чэмпіён Першай лігі Міжнароднага Саюза КВК 1998. У камандзе КВК БДУ — са студзеня 1998, член МГА «Каманда КВК БДУ» з 30 студзеня 2000.

Нарадзіўся 4 жніўня 1977 года ў горадзе Чэрвені Мінскай вобласці, але ў пашпарце запісаны, што ў Мінску. Да трох гадоў жыў і выхоўваўся бабуляй з дзядулем ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Пасля гэтага пераехаў у Мінск і пайшоў у дзіцячы садок.

У школе вучыўся на «выдатна», але па паводзінах даволі часта атрымліваў «двойкі». З першага па трэці клас сваволіў, а з трэцяга па восьмы — біўся.

Са школьных гадоў любіў гуляць у футбол. Скончыў школу з залатым медалём і ў 1994 паступіў на фізічны факультэт БДУ, а праз год перавёўся на геаграфічны факультэт, які і скончыў у 2000 годзе. Па прафесіі эколаг.

Пяць гадоў быў варатаром зборнай БДУ па футболе. У каманду КВК геаграфічнага факультэта трапіў у 1996, пасля першага курса.

Потым гуляў у камандах «Дарэчы» і « Ад вінта». У лістападзе 1997 яго кандыдатура ўжо разглядалася для паездкі на Кубак Масквы ў складзе каманды КВК БДУ, але не хапіла месца. Праўда, ужо праз пару месяцаў Віктар усё ж такі трапіў у каманду КВК БДУ падчас Сочынскага фестывалю 1998.

Віктар быў жанаты, у яго застаўся сын.

0
akm132 / Адказаць
23.11.2013 / 16:34
R.I.P. Удзельнік КВЗ БДУ 1987-89.
0
me / Адказаць
23.11.2013 / 19:34
мо, лепей перакладаць КЕМЛІВЫХ? спачуванні сям'і, калегам і сябрам
0
Ляксей / Адказаць
23.11.2013 / 21:41
Вучыўся разам з Віцей! Яркі, харызматычны, кампанейскі, жартаўнік, арганізатар і выдумшчык - ён быў лепшы сярод нас... Нажаль жыццё забірае ад нас у першую чаргу такіх... Светлая памяць светламу чалавеку...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру