23.11.2013 / 15:47

Сыр «Пашахонскі» са смакам хакею — фотафакт

У продажы з’явіўся сувенірны сыр з сімволікай чэмпіянату свету па хакеі. У набор уваходзяць два кавалачкі «Пашахонскага», аформленыя ў выглядзе хакейнай шайбы. Такі сыр робяць у Слуцку.

Нагадаем, што харчовыя прадукты з сімволікай ЧС уваходзяць у групу нацыянальных тавараў, дапушчаных да продажу ў часе спаборніцтваў. Згодна міжнароднай практыкі, большую частку сувенірнай прадукцыі выпускае фірма, якой Міжнародная хакейная федэрацыя заключыць эксклюзіўны кантракт.

СП

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру