23.11.2013 / 17:03

Падаражалі хлеб, малако, курынае мяса і яйкі 8

У Беларусі з 23 лістапада павышаны цэны на некаторыя віды хлеба і хлебабулачных вырабаў, малочную прадукцыю, курынае мяса і яйкі.

Адпаведная пастанова Міністэрства эканомікі № 86 ад 18 лістапада 2013 года сёньня ўступіла ў сілу.

Па прапанове Міністэрства сельскай гаспадарка і харчаваньня на 10% павышаны гранічныя максымальныя адпускныя цэны на хлеб жытні і жытна — пшанічны, булачныя вырабы з пшанічнай мукі з утрыманьнем па рэцэптуры цукру і тлушчаў у суме не вышэй за 14 %. Гэта так званыя «сацыяльныя гатункі» недарагіх хлебабулачных вырабаў.

Мяса куранят-бройлераў і яйкі курыныя таксама падаражалі на 10%.

Гранічныя максімальныя адпускныя цэны на малочныя прадукты вырасьлі ў залежнасьці ад іх тлустасьці. Акрамя таго, на іх прадугледжана падвойнае падаражаньне — у лістападзе і сьнежні.

Віцэ-прэм'ер Калінін: За мабільнік беларусы ў сярэднім плацяць аж 100 тыс. у месяц, а за камунальныя паслугі — толькі 260 тыс.

0
Paliasouschtschyk / Адказаць
23.11.2013 / 17:23
Стаў пражытак даражэй : Дыктатуры - крах бліжэй!
0
румынский финиш / Адказаць
24.11.2013 / 04:07
Сыходь по хорошему.
0
Вангор / Адказаць
24.11.2013 / 08:20
Сволочи! Повышайте зарплату врачам!!!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру