Полацкая епархія Беларускай праваслаўнай царквы адзначае сваё 1015‑годдзе. Урачыстасці працягнуцца ўвесь тыдзень. Святочнае богаслужэнне адбудзецца ў адрэстаўраваным Богаяўленскім кафедральным саборы.

У панядзелак ў Палацы культуры ААТ «Шкловалакно» адчыніцца фотавыстава «Полацк духоўны ў мінулым і сучасным», тут жа пройдзе навукова‑практычная канферэнцыя. У аўторак будзе адслужаны малебен і асвечаны паклонны крыж на ўездзе ў Полацк з боку Мінска. Напярэдадні юбілею на дарогах, што вядуць у старажытны горад, усталявалі чатыры паклонныя крыжы.

Апроч таго, у святочную праграму ўключаны ўрачысты вечар і прагляд п’есы пра святую Еўфрасінню Полацкую, фестываль відэафільмаў, канцэрт духоўных спеваў і званоў.

Чакаецца, што ва ўрачыстасцях прыме ўдзел Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт.

Яна Ільіна, Народныя навіны Віцебскпаводле газеты «Народнае слова».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0