23.11.2013 / 20:10

Хакей. Мінскае «Дынама» адхіліла Андрыеўскага з пасады галоўнага трэнера 3

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт ХК «Дынама» Мінск.

«У сувязі з нездавальняючым выступам асноўнай каманды ХК «Дынама-Мінск» і невыкананнем пастаўленых назіральнай радай задач Аляксандр Андрыеўскі часова адхілены ад займанай пасады. В.а. галоўнага трэнера ХК «Дынама-Мінск» прызначаны старшы трэнер Любамір Покавіч», — гаворыцца ў паведамленні.

Аляксандр Андрыеўскі і Любамір Покавіч (на заднім фоне), фота Прессбола

Аляксандр Андрыеўскі ўзначальваў «Дынама» з 12 кастрычніка 2012 г., пасля таго як быў звольнены Кары Хейкіля (ён таксама быў галоўным трэнерам «Дынама» ў сезоне 2009/2010, пасля таго як быў звольнены Глен Хэнлан).

У сёлетнім сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі «Дынама», робячы стаўку на беларускіх хакеістаў, выступае няўдала, займаючы ў Заходняй канферэнцыі апошняе 14-е месца. У клуба у 28 гульнях — 7 перамогаў і 21 параза (17 у асноўны час), адставанне ад 8-га месца, якое гарантуе месца ў плэй-оф складае 19 пунктаў, ад 13-га месца — 9 балаў.

0
Valer / Адказаць
23.11.2013 / 20:18
Na vyaliki zhal'... Byla magchymascz' pabudavacz' neshta svae.. Na zhadanni guliacz u hockey za kamandu, krainu, a ne zastavaczza "salamonavymi"... "Kraina" vyrashyla inaksh, ale zh bolej zasmuchae padtrymka "amatarami" gjetaj adstauki... Dobra dlia Andryeuskaga - en budze sa staraby naziracz' za World 2014
0
Павал vаlеru / Адказаць
23.11.2013 / 21:53
Са стараны!дык ён усю справу загубiу,каго ён падрыхтавау?завалiу перадсезонку нiводнай схемы як гуляць у больш цi меншасцi,стаяу як страус я бы так змог не мае ён адукацыi i аутарытэта сярод гульцоу!
0
Деник / Адказаць
23.11.2013 / 23:56
Правильно сделали. В этом сезоне хуже результата не придумаешь. Бабулька из двора с таким же успехом могла тренером быть. Только вот уходить самому надо было- как обычно делают люди, которые видят, что их работа безрезультатна.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру