23.11.2013 / 21:34

Рыжская Maxima абрушылася трэці раз, ніхто не пацярпеў — фота

Пад абломкамі знайшлі цела 54-й ахвяры абрушэння.

Фота DELFI Репортер

На месцы трагедыі ў Рызе ў суботу, прыкладна ў 18.00, адбылося трэцяе абрушэнне канструкцый гандлёвага цэнтра Maxima, паведамляе партал rus.delfi.lv.

Ратавальнікі, што працавалі на месцы абрушэння, не пацяпелі. Выратавальныя працы прыпыненыя да раніцы, бо цяпер знаходзіцца там небяспечна.

На месцы застануцца толькі дзяжурная група і брыгада медыкаў. Рашэнне аб працягу прац будзе прынята да 8 раніцы.

Эксперты рэкамендавалі выратавальнікам часова спыніць працу, таму што трэці абвал сведчыць аб небяспечнай дэфармацыі рэшты канструкцый. А будаўнікам дадзена заданне падрыхтаваць рэкамендацыі па ўмацаванні канструкцый.

У суботу пад абломкамі гандлёвага цэнтра знайшлі цела 54-й ахвяры абрушэння.

Нагадаем, што трагедыя ў Рызе здарылася ўвечары 21 лістапада. З-за будаўнічых працаў на даху гандлёвага цэнтра абрынуўся дах будынка.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру