З Менска, на акцыю ладжаную КХП БНФ, прыехалі каля 50 чалавек. Да іх далучыліся мясцовыя жыхары.

У Семежаве актывісты КХП-БНФ усклалі кветкі да помніка паўстанцам. Плануецца таксама мітынг у Чырвонай Слабадзе (Вызна), а ў 14:30 -- мітынг у Слуцку каля будынка Краязнаўчага музея.

Актывісты Партыі БНФ таксама маюць планы наведаць Семежава, Грозава, Вызна. Мітынг на гарадскім стадыёне пачнецца а 14-й.

Слуцкі збройны чын — спроба ўзброенай абароны незалежнасці Беларусі ў раёне Слуцка ў лістападзе і снежні 1920 года. Збройны супраціў пачаўся 27 лістапада 1920 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?