фота БелаПАН

фота БелаПАН

23 лістапада, у дзень святкавання 75-годдзя ААТ «Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат», у Рагачове ўрачыста адкрылі адзіную ў свеце скульптурную кампазіцыю, прысвечаную згушчанаму малаку, паведамляе БелаПАН.

Скульптура вышынёй каля чатырох метраў, якая з'яўляецца дакладнай копіяй сіне-блакітнай банкі згушчанага малака, выканана ў антычнай тэхніцы мазаікі з каляровага шкла. Аўтар працы — мастак-манументаліст, супрацоўнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Глеб Отчык, які выйграў конкурс эскізаў.

Слова Рагачоў на банцы напісана  мала таго, што па-расійску, так і са старой літарай «ъ» — Рогачевъ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0