Удзельнікі народнага веча «За еўрапейскую Украіну» патрабуюць ад прэзідэнта Віктара Януковіча адправіць у адстаўку ўрад Мікалая Азарава і падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС.

Пра гэта заявіў са сцэны на Еўрапейскай плошчы адзін з лідараў апазіцыі Арсеній Яцанюк.

«Мы патрабуем ад так званага ўрада і прэзідэнта адмяніць сваё рашэнне аб прыпыненні еўраінтэграцыі. І ў Вільні мы будзем пікетаваць Кабінет міністраў з патрабаваннем адмяніць гэтае антыеўрапейскае і антыўкраінскае рашэнне», — сказаў таксама палітык.

Акрамя таго, паводле яго слоў, удзельнікі сходу патрабуюць ад Януковіча паляцець на саміт у Вільню 28 лістапада і падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі з Еўрасаюзам.

Яцэнюк таксама паведаміў, што прадстаўнікі ўкраінскай апазіцыі 27 лістапада збіраюцца паляцець у Вільню і перадаць просьбу, «каб Еўропа пакінула адчыненыя дзверы для ўкраінскай дзяржавы, якая зойме годнае месца ў Еўрапейскім Саюзе».

«Сёння на Еўрапейскай плошчы мы пачалі збор подпісаў мільёнаў украінцаў са зваротам да ЕС: прыміце Украіну, мы як украінскі народ таго заслугоўваем», — паведаміў палітык.

Паводле яго слоў, удзельнікі сходу таксама звяртаюцца да еўрапейскіх партнёраў Украіны з просьбай адмяніць візавы рэжым:

«Мы хочам, каб кожны ўкраінец меў права бязвізава ездзіць у Еўропу. Адчыніце межы, і гэта будзе рэальны крок да еўрапейскай інтэграцыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?