Расія пагадзілася перагледзець газавы кантракт з Украінай. Пра гэта заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу ICTV прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў.

Па словах чыноўніка, абяцанне перагледзець кантракт «па вялікім рахунку ўжо ёсць», і ўлады краіны «спадзяюцца рэалізаваць гэта ў ходзе перамоваў».

Выступаючы ў эфіры расійскага Першага канала, Азараў падкрэсліў, што фінансавая дапамога, прапанаваная Украіне ў ходзе перамоваў з Еўрасаюзам, апынулася занадта нізкай.

«Мы атрымалі толькі такое абяцанне вуснае, што на працягу 7 гадоў Украіна можа разлічваць на адзін мільярд еўра. Ну, што такое адзін мільярд еўра? Гэта нічога. Гэта, так бы мовіць, капейчына бедняку каля царквы», — заявіў прэм'ер-міністр.

Таксама Азараў сказаў, што Расія не абяцала 20 млрд даляраў за адмову за еўраінтэграцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?