pravda.com.ua

pravda.com.ua

Спецпадраздзяленне «Беркут» знесла намёт, з якога меўся пачацца намётавы гарадок у Кіеве.

Ноччу чакаецца падвоз вялікай колькасці намётаў.

Між тым, да Еўрапейскай плошчы змог дабрацца і выступіць лідар партыі «УДАР» Віталій Клічко. Ён заклікаў украінцаў штодня збірацца на Майдане.

«Мы не павінны разыходзіцца, мы сабраліся тут на Еўрапейскай плошчы, каб прадэманстраваць уладам волю ўкраінцаў. Украіна павінна быць у Еўропе», — адзначыў Віталій Клічко.

Каментуючы ўсе перашкоды, якія яму рабіла ўлада, каб ён не трапіў на Еўрапейскую плошчу ў Кіеве [у Кіеве самалёту з Клічком забаранілі сядаць і ён прызямліўся ў Крывым Розе — НН], Клічко сказаў:

«Калі няма аднаго Клічка — дапаможа іншы. У першай палове дня тут быў мой брат [Уладзімір], які прайшоў з калонай да Еўрапейскай плошчы і выступіў на мітынгу. Затым даехаў я».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?