Свет77

Памёр легендарны «маёр Віхор», Герой Украіны, выратавальнік Кракава

Генерал-маёр, Герой Украіны Яўген Беразняк памёр у Кіеве на 99-м годзе жыцця.

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч выказаў спачуванні родным і блізкім ветэрана.

Яўген Беразняк да вайны працаваў настаўнікам, затым узначальваў Львоўскі гараддзел адукацыі. У 1941 годзе ўключыўся ў падпольную барацьбу з немцамі, быў прапагандыстам і сувязным.

У 1943-м яго накіравалі ў школу Галоўнага разведвальнага ўпраўлення, пасля якой ён узначаліў групу ваенных разведчыкаў пад кодавай назвай «Голас».

У ноч на 19 жніўня 1944 група дэсантавалася ў Польшчы, пад Кракавам, і выконвала баявое заданне 156 дзён. Яго камандзе ўдалося знайсці план мініравання Кракава, сабраць і перадаць інфармацыю аб дыслакацыі нацысцкіх войскаў.

Але за працу ўлады адплацілі яму лагерамі і праверкамі.

Рэч у тым, што пасля аперацыі Беразняк трапіў у гестапа, але змог выбрацца. За такое геройства яго і пасадзілі ў фільтрацыйны лагер у Падольску.

Канчаткова Беразняка рэабілітавалі толькі ў 1965 годзе. Пра яго быў напісаны раман Юліяна Сямёнава і зняты аднайменны фільм.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад11

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія артысты напружыліся: з Новага года яны не змогуць працаваць як ІП — прыйдзецца аддаваць дзяржаве больш грошай8

У спіс забароненых прафесій для асуджаных за палітыку дадалі яшчэ адну3

Легендарны гімнаст Іван Іванкоў нечакана з'явіўся ў Мінску пасля доўгіх гадоў у ЗША і засумаваў па «вялікасці СССР»23

У цэнтры Гродна будуюць новы квартал. Але замест сучаснай архітэктуры — звычайныя панэлькі, як у спальніках8

«Вінаваты больш за ўсіх». Доктар, які пастаўляў кетамін акцёру Мэцью Пэры, атрымаў 2,5 гады турмы

«Не магу сказаць, што атрымаецца». Трамп хваліць перамовы Уіткафа ў Крамлі, але не ўпэўнены ў іх поспеху5

Учора аэрапорт у Вільні закрываўся двойчы

Пажылым карэйцам купляюць «робатаў-унукаў» — каб дапамагчы справіцца з адзінотай5

Нарвегія будуе самы доўгі і глыбокі падводны аўтамабільны тунэль у свеце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад11

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць