У Беларусі рэальны памер прызначаных пенсій (разлічаных з улікам змены індэксу спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у кастрычніку 2013 года ў параўнанні з кастрычнікам 2012 года павялічыўся на 9,8%, а ў параўнанні з вераснем 2013 года зменшыўся на 1,9%. Такія звесткі апублікаваў Белстат.

Сярэдні памер прызначаных пенсій склаў 2 млн. 102,4 тыс. рублёў, што ў 2,5 разу перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму для пенсіянераў. Сярэдні памер пенсій па ўзросце склаў 2 млн. 179,8 тыс. рублёў, па інваліднасці — 1 млн. 915,7 тыс. рублёў, у выпадку страты кармільца — 1 млн. 387,9 тыс. рублёў, сацыяльных пенсій — 946,1 тыс. рублёў.

На ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароце ў кастрычніку знаходзіліся 2 млн. 521,3 тыс. пенсіянераў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?