На калегіі Генеральнай пракуратуры вызвалены ад займаемай пасады пракурор Мінскага раёна і горада Заслаўе Ігар Шкатула. Мяркуецца, што сваіх пасадаў могуць пазбавіцца шэраг высокапастаўленых супрацоўнікаў пракуратуры Мінскай вобласці.

Паводле звестак «Ежедневника», яшчэ на калегіі Генпракуратуры яны пакаяліся і паабяцалі выправіцца.

Падставай для гэтых кадравых рашэнняў, праўдападобна, стаў скандал, звязаны з вынікамі праверкі Камітэтам дзяржаўнага кантроля землекарыстання на Міншчыне.

Толькі ў Мінскім раёне былі выяўленыя амаль 200 выпадкаў самавольнага захопу грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі земляў агульнай плошчай каля 12 гектараў. Толькі іх кадастравы кошт складае каля 1,5 млн долараў.

Еўрапейскае радыё для Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0