25.11.2013 / 19:43

З 1 снежня падаражэюць цыгарэты 6

З 1 снежня курцам давядзецца плаціць за сваю згубную звычку на 2—14 % больш. Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт абвясцілі пра чарговае падаражанне тытунёвых вырабаў, паведамляе finance.tut.by. Новыя цэны з'явіліся на сайце Міністэрства па падатках і зборах.

Пачак Viceroy падаражэе на 200 рублёў — да 8600 рублёў. Столькі ж дададуць ў кошце і цыгарэты марак Monte Сarlo, Pall Mall, Pall Mall Nanokings, Pall Mall Superslims. Са снежня яны будуць каштаваць 8700 рублёў.

Pall Mall Azure і серыя Pall Mall Premium падаражэюць на 300 рублёў — да 8900. West стане даражэй на 500 рублёў і будзе каштаваць 11000 рублёў.

Самае вялікае падвышэнне цаны — на 14 %, або 1700 рублёў — чакае беларускія цыгарэты Camel Filters, Camel Orange, Camel Blue, Camel Silver. Такім чынам, яны зробяцца роўнымі ў кошце з імпартнымі аналагамі і будуць прадавацца па 13,5 тысяч за пачак.

Camel Black і Camel White падаражэе на тысячу рублёў — да 13700 рублёў. Кошт Camel Icon ў снежні ўсталяваны на ўзроўні 13 тысяч за пачак.

Некалькі марак цыгарэт беларускіх вытворцаў падаражэюць адразу на тысячу рублёў: Glamour — да 12 тысяч; Winston — 12,5 тысячы рублёў; Winston XSence, Winston XStyle — да 13 тысяч, Lucky Strike і Winston Super Slims — да 13,5 тысяч; Kent HD, Mild Seven і Mevius — да 14 тысяч; Kent Nanotek 2.0 — да 14,5 тысяч; Vogue — да 16 тысяч рублёў.

Са снежня падаражэюць і імпартныя цыгарэты. Dunhill будзе каштаваць 17 тысяч. Пачак Lucky Strike Click & Roll будзе прадавацца на тысячу даражэй, чым сёння — за 13500 рублёў. Адразу на паўтары тысячы да 14000 вырасце ў цане Kent HDs. Пачак Kent Сonvertibles, KENT iSWITCH і Kent HDi будзе каштаваць 15 тысяч.

0
Ільля / Адказаць
25.11.2013 / 20:24
Здаецца, гэта адна з першых рэчаў, якая мусіць каштаваць шмат. У адным куце з пладоваягадным.
0
belariy / Адказаць
25.11.2013 / 22:54
2 Ільля + 100500
0
Кнехт / Адказаць
25.11.2013 / 23:01
Хай цэны цыгарэтаў "едуць з глузду", Ніколі не курыў я і курыць не буду!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру