Аднаму з затрыманых па крымінальнай справе, распачатай па факце забойства Аляксандра Марозава, настаяцеля Царквы Праабражэння Гасподняга, прад'яўлена абвінавачанне.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова, 22-гадоваму мужчыну інкрымінуецца забойства. Яму абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Нагадаем, праваслаўны святар незадоўга да здарэння даў згоду двум маладым мужчынам у сувязі з іх складаным матэрыяльным становішчам на часовае бязвыплатнае пражыванне ва ўласным доме.

У ноч на 22 лістапада паміж загінулым і пастаяльцамі ўзнік канфлікт, падчас якога Марозаву былі нанесены нажавыя раненні, ад якіх святар памёр.

Па словах Іны Гарбачовай, у ноч здзяйснення злачынства органам, які вядзе крымінальны пераслед, былі затрыманыя двое мужчын, заспетых на месцы злачынства.

У выніку правядзення допытаў і вочных ставак следства аднавіла аб'ектыўную карціну таго, што адбылося. Другі затрыманы мужчына вызвалены ў сувязі з тым, што падазрэнні ў здзяйсненні злачынства не пацвердзіліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?