26.11.2013 / 12:06

Сімулятар смаку: дранікі можна будзе паслаць па электроннай пошце 2

"Лічбавы ледзянец". Фота з сайта Німеша Ранасінгхе.

Сімулятар смаку. Фота з сайта Німеша Ранасінгхе. 

Магчыма, неўзабаве вы зможаце пакаштаваць любімую страву праз «Скайп» ці запосціць яе на сваю старонку ў «Фэйсбуку».

Надзею на віртуальную кулінарыю дае сімулятар смаку, распрацаваны групай даследчыкаў з Нацыянальнага ўніверсітэта Сінгапура пад кіраўніцтвам Німеша Ранасінгхе, піша New Scientist

Навукоўцы вырашылі падмануць мозг з дапамогай срэбранага электрода, які прыкладваецца да языка і праз пераменлівае напружанне і тэмпературу мадулюе адзін з пяці асноўных смакаў — салодкі, кіслы, горкі, салёны і ўмамі.

Пакуль доследны сімулятар смаку ўяўляе сабою даволі грувасткую прыладу, аднак распрацоўшчыкі вераць, што яе можна будзе зменшыць і камфортна змяшчаць у роце.

Калі атрымаецца ўдасканаліць сімулятар смаку і навучыць яго перадаваць складаныя смакі, ён знойдзе шырокае прымяненне ў дапаўненні віртуальнай рэальнасці. Напрыклад, тэлегледачы змогуць адчуць смак стравы, прыгатаванай на кулінарным тэлешоу.

Аднак імітацыя нават простага салодкага смаку можа стаць карыснай для дыябетыкаў. Ранасінгхе таксама ўпэўнены, што хворым на анкалогію яго сімулятар спатрэбіцца для аднаўлення прытупленай хіміатэрапіяй чуллівасці смочкаў языка.

Ранасінгхе і яго калегі паралельна з сімулятарам смаку распрацоўваюць «лічбавы ледзянец» і таксама працуюць над пратаколам перадачы смаку праз інтэрнэт Taste Over IP.

Кірыла Хілько

0
Александр / Адказаць
26.11.2013 / 14:44
Вкусовой онанизм. Вполне соответствует веяниям века. Все имитируется. Имитируется реальная жизнь вместо того, чтобы жить ею.
0
случанка / Адказаць
26.11.2013 / 14:53
У вёсках "леденцы" называюць смактулькамі. Лагічна і па-беларуску :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру