Гэтага ката знайшлі з адрэзаным хвастом у Серабранцы. Яго залячылі і назвалі Рычардам. Фота vk.com/zooshans.

Гэтага ката знайшлі з адрэзаным хвастом у Серабранцы. Яго залячылі і назвалі Рычардам. Фота vk.com/zooshans.

Супрацоўнік ІТ-кампаніі Максім абвясціў узнагароду 1000 даляраў за звесткі пра чалавека, які ў Мінску нявечыць і забівае катоў і сабак. Ахвотных зарабіць аказалася шмат.

— Было шмат водгукаў. Былі, праўда, і зусім неадэкватныя. Шмат школьнікаў пісала: праверце Васю В. з 5 «А» і гэтак далей. А былі і інфарматыўныя лісты. Некалькі чалавек пісала, як ім здавалася, пра патэнцыйных скуралупаў — давалі дакладныя прозвішчы, тэлефоны. Я ўсё перадаваў валанцёрам. Але пакуль, на шчасце альбо на жаль, нічога не пацвердзілася.

Саміх водгукаў было шмат: пераваліла за 100, а можа і 150 нават. Пішуць увесь час.

«НН»: А былі сярод іх авантурысты, якія хацелі проста зарабіць на вашый любові да жывёлаў?

Максім: Так, чалавекі чатыры. Але яны хутка выяўляюцца. Калі чалавек піша, што нешта ведае, але скажа толькі за грошы, а бясплатна нават крупінку не расказвае, то гэта, зразумела, нейкі махляр.

«НН»: Пасля Вашай абвесткі людзі ў каментарах у сацыяльных сетках пачалі «накідваць» невялікія сумы да вашай тысячы. Выніковая сума павялічылася?

Максім: Я ўсім адпісваўся. Але я гэтых грошай не бачу — для мяне яны віртуальныя. У мяне ёсць мая сума, на якую магу разлічваць. А ўсё астатняе — толькі на словах, і я не ўспрымаў усур’ёз.

«НН»: Што Вас падштурхнула прапанаваць свае грошы ў якасці ўзнагароды?

Максім: Да маёй прапановы выйшла некалькі артыкулаў пра скуралупа. Апошняй кропляй стала публікацыю на партале tut.by пра кацянё. Справа ў тым, што ў мяне ў самога ёсць кот, які кацянём нацярпеўся ад папярэдніх гаспадароў. І тэма гэтая для мяне блізкая. Вырашыў, што трэба спыніцца чагосьці чакаць, а зрабіць нешта.

***

Нагадаем, у Мінску на знявечаных жывёлін валанцёры звярнулі ўвагу ў кастрычніку. Каты без лапаў і хвастоў, з адрэзанымі вушамі, выбранымі вачыма. Аднаго знявечанага сабаку знайшлі з абсеченымі лапамі, злупленай скурай, успоратым жыватом.

Валанцёры падалі некалькі заяваў у міліцыю. Праводзіцца праверка. Праўда, калі скуралупа і зловяць, то пакаранне будзе не надта суровым — адміністрацыйны арышт альбо штраф да 30 базавых (3,9 млн рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?