Міністэрства замежных спраў Беларусі пацвердзіла гібель у Емене грамадзяніна краіны і раненне яшчэ аднаго беларуса ў выніку ўзброенага нападу.
«Мы пацвярджаем, што ў Емене ў выніку інцыдэнту з ужываннем агнястрэльнай зброі пацярпелі грамадзяне Беларусі. Яны працавалі там па афіцыйным кантракце»,— заявіў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.
«Цяпер консульская служба звязваецца з еменскімі ўладамі для ўдакладнення ўсіх абставінаў здарэння для аказання неабходнай дапамогі»,— дадаў Савіных.