Па выніках 2013 можа скласціся у адмоўнае сальда ў эквіваленце мінус $0,5 млрд.

15min.lt

15min.lt

Нацбанк абнародаваў вынікі правядзення ананімнага анкетавання фізічных асоб у аўтадарожных пунктах пропуску на мяжы Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка нагадалі, што дзяржаўнымі органамі Беларусі з удзелам Нацыянальнага банка 20 верасня (пятніца) і 21 верасня (субота) 2013 года праведзена разавае анкетаванне грамадзян у сямі аўтадарожных пунктах пропуску на мяжы нашай краіны, якое ахоплівала як беларускіх, так і замежных грамадзян, што перасякалі яе аўтамабільным транспартам.

«Нягледзячы на добраахвотны характар правядзення анкетавання, адносную навізну такога віду статыстычных назіранняў, актыўнасць рэспандэнтаў па запаўненню анкет была на даволі высокім узроўні.

З 8 тыс. падрыхтаваных анкет запоўнена больш як палова. Пры гэтым асноўная частка з запоўненых анкет (72,4 працэнта) прыпадае на беларускіх рэспандэнтаў», — звярнулі ўвагу ў Нацбанку.

Праведзеная ў верасні-лістападзе апрацоўка атрыманых даных дала магчымасць вызначыць аб'ёмы, структуру, накіраванасць неарганізаваных знешніх таварных плыняў і паслуг міжнароднага турызму.

«Вынікі анкетавання пацвярджаюць, што маюць месца сустрэчныя плыні ўвозімых і вывозімых тавараў праз мяжу Беларусі», — адзначылі ў Нацбанку.

У прыватнасці, як адзначылі рэспандэнты, асноўнымі групамі тавараў, імпартуемых з Польшчы, Украіны, Літвы, Латвіі, з'яўляюцца адзенне, абутак харчовя прадукты, тэлевізары, алкагольныя напіткі, шыны, бытавая хімія, сродкі гігіены, камп'ютарная тэхніка і сродкі сувязі.

Асноўнымі экспартнымі таварамі, згодна з атрыманымі данымі, з'яўляюцца бензін, дызельнае паліва, адзенне, абутак, тытунёвыя вырабы, алкагольныя напіткі, а таксама цукар, крупы і макаронныя вырабы.

«На аснове даных праведзенага абследавання можна дапусціць, што па выніках 2013 агульная колькасць паездак фізічных асоб, занятых неарганізаваным увозам тавараў у Беларусь з Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны, у два разы перавысіць колькасць паездак грамадзян, якія вывозяць тавары ў гэтыя краіны з Беларусі», — гаворыцца ў ацэнцы Нацбанка вынікаў анкетавання.

З улікам атрыманых у выніку абследавання даных, прагназуемая на 2013 год сумарная вартасць увезеных фізічнымі асобамі тавараў у Беларусь з Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны складзе $1 млрд. 73,4 млн.

Пры гэтым асноўная частка неарганізаванага імпарту тавараў будзе ажыццяўляцца з Польшчы (49 % усяго імпарту з абследуемых краін), Украіны (31 %) і Літвы (20 %).

«З улікам праведзенай карэкціроўкі, сумарная вартасць вывезеных фізічнымі асобамі тавараў з Беларусі ў Латвію, Літву, Польшчу і Украіну за 2013 год ацэньваецца ў памеры $620,3 млн.

У тым ліку асноўнымі краінамі — спажыўцамі неарганізаванага беларускага экспарту тавараў, паводле даных прагнозу, могуць выступіць Польшча (39 % ад агульнай вартасці вывозімых тавараў), Украіна (29 %) і Літва (21 %)», — сказана ў справаздачы Нацбанка.

Чакаецца, што з улікам атрыманых даных сальда знешняга гандлю таварамі, якія будуць перамешчаны фізічнымі асобамі праз граніцу Беларусі з Польшчай, Украінай, Літвой, Латвіяй (без уліку неарганізаванага гандлю з Расіяй), у 2013 годзе складзецца адмоўным і можа дасягнуць у эквіваленце мінус $0,5 млрд.

«Вынікі анкетавання ў пэўнай ступені даюць магчымасць дапоўніць існуючыя статыстычныя паказчыкі экспарту і імпарту Беларусі за кошт пашырэння пераліку далічваемых тавараў, змянення рэгіянальнага разрэзу далічваемых неарганізаваных знешнегандлёвых патокаў, а таксама ўдакладнення сум праводзімых ацэнак», — адзначылі ў Нацбанку.

Праведзенае абследаванне паказала таксама неабходнасць арганізацыі пастаянна дзеючай сістэмы выбарачных назіранняў для павышэння якасці праводзімых цяпер Белстатам далічванняў і атрымання ўсёабдымных ацэнак неарганізаваных знешніх таварных плыняў і паслуг міжнароднага турызму, канстатавалі ў Нацбанку.

Вынікі абследавання накіраваны зацікаўленым органам кіравання Беларусі. Нацбанкам атрыманыя даныя будуць выкарыстаны пры складанні плацежнага балансу Беларусі за 2013 год.

Кароткія вынікі абследавання фізічных асоб у аўтадарожных пунктах пропуску на мяжы Беларусі размешчаны на сайце Нацбанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?