Прэзідэнт РФ паведаміў, што запазычанасць украінскіх прадпрыемстваў перад чатырма расійскімі банкамі: Газпрамбанкам, Ашчадным банкам, ВЭБам і ВТБ перавышае $20 мільярдаў і яшчэ каля RUR280 мільярдаў (што адпавядае прыкладна $8 мільярдам).

Пуцін заявіў, што Расія будзе працаваць з Украінай па ўрэгуляванні гэтай запазычанасці, а таксама па газавых даўгах, незалежна ад рашэння Кіева аб еўраінтэграцыі, паведамляе агенцтва РИА-Новости.

«Мы працавалі з Украінай і будзем працаваць незазалежна ад таго, як Украіна вызначыцца з падпісаннем дакумента, звязанага з зонай свабоднага гандлю з Еўрасаюзам», — сказаў Пуцін на прэс-канферэнцыі па выніках расійска-італьянскіх міждзяржаўных кансультацый.

«Гэтыя 20 мільярдаў даляраў, плюс яшчэ 8 мільярдаў, плюс яшчэ 2 мільярды даляраў, якія былі праплачаныя за транзіт (расійскага газу праз тэрыторыю Украіны — ria.ru) — гэта ўсё крэдыты або квазі-крэдыты», — сказаў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?