Лясгасы Беларусі плануюць арганізаваць больш як 600 ёлачных кірмашоў. 

Cярэдні кошт навагодніх дрэў вышынёй да 1 м у Брэсцкай вобласці складзе 39,7 тыс. рублёў, у Віцебскай — 60 тыс., Гомельскай — 48,4 тыс., Гродзенскай — 50 тыс., Мінскай — 44,4 тыс., Магілёўскай — 37 тыс. 

Кошт ёлкі і хвоі ад 1,01 да 2 м складзе ў сярэднім па Брэсцкім рэгіёне 50,1 тыс. рублёў, Віцебскім — 80 тыс., Гомельскім — 63 тыс., Гродзенскім — 62,3 тыс., Мінскім — 56 тыс., Магілёўскім — 54 тыс. рублёў. 

Навагодняе дрэва вышынёй ад 2,01 да 3 м будзе каштаваць у Брэсцкай вобласці 66,1 тыс. рублёў, у Віцебскай — 115 тыс., Гомельскай — 86 тыс., Гродзенскай — 86 тыс., Мінскай — 70,4 тыс., Магілёўскай — 83 тыс. рублёў. 

Ёлку ці хвою вышынёй ад 3,01 да 4 м можна будзе набыць толькі ў Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і Мінскай абласцях па сярэдняй цане адпаведна 180, 114, 118 і 146,9 тыс. рублёў. 

Дрэвы, вышыня якіх складзе ад 4,01 да 5 м будуць рэалізоўваць лясгасы Віцебскай вобласці — за 300 тыс. рублёў, Гомельскай — за 182 тыс., Мінскай — за 241 тыс., Магілёўскай вобласці — за 345 тыс. рублёў. 

Акрамя таго, навагоднія дрэвы можна будзе набыць і ў лясніцтвах. Цэны тут будуць ніжэй за рыначныя. 

Ёлачныя кірмашы пачнуць працаваць у сталіцы, а таксама ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах напярэдадні каталіцкіх Каляд — 23 снежня. Акрамя традыцыйных ссечаных дрэў некаторыя лясгасы падрыхтавалі да рэалізацыі ёлкі ў кадках, а таксама навагоднія букеты з галінак хваёвых дрэў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?