Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч «апладзіруе» ўсім удзельнікам мірных акцый пратэсту супраць прыпынення еўраінтэграцыі, але паскараць працэс не збіраецца. Пра гэта ён паведаміў у аўторак у інтэрв'ю украінскім тэлеканалам.

«Як рэагаваць? Гэта ж мірная акцыя!» — цытуе Януковіча Pravda.com.ua.

На заўвагу журналіста, што яна можа быць працяглай, прэзідэнт адзначыў: «Ды калі ласка. Усё, што не пярэчыць закону. Апладзірую тым, хто выйшаў за еўрапейскую інтэграцыю», — папляскаў у далоні прэзідэнт Украіны.

Але ён заклікаў адрозніваць еўралозунгі і ўнутрыпалітычную барацьбу: «А тыя, хто выйшаў вырашаць свае палітычныя пытанні пад партыйнымі сцягамі і з лозунгамі, з якімі яны ўжо ідуць на выбары 2015 года, я таксама гэта бачу», — сказаў Януковіч.

Разам з тым прэзідэнт Украіны даў зразумець, што не збіраецца паскараць працэс еўраінтэграцыі: «Ці мы павінны завязаць вочы і бегчы куды заўгодна? Мы і так беглі вельмі хутка, прабеглі за кароткі тэрмін вельмі доўгую адлегласць — можам атрымаць праблемы»

«Мы ж не мяняем курс, — запэўніў Януковіч. — Мы хочам зараз, каб лічыліся з нашымі інтарэсамі, мы хочам ісці па гэтым шляху. Мы яго не мяняем».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?