З урадавых лімузінаў італьянскія міністры неўзабаве перасядуць на меншыя аўтамабілі. Гэта адзін з пунктаў праграмы эканоміі, якая стараньнямі прэм’ера Рамана Продзі была ўключаная ў бюджэт на наступны год.

Службовы аўтамабіль быў сымбалем прэстыжу ўрадоўцаў. На гэты момант яны валодаюць ажно 600 аўтамабілямі. Пераважна гэта лімузіны клясы «люкс», утрыманьне якіх пачынае дрэнна адбівацца на бюджэце краіны.

Аднак ужо з новага году сярэдні аб’ём рухавіка ўрадавага аўтамабіля ня можа перавышаць 1600 см³.

Гэта можа значыць, што давядзецца мяняць усе аўтамабілі (альбо пакінуць толькі некалькі машын) і купляць малалітражкі.

Яшчэ невядома, якімі аўтамабілямі будуць езьдзіць італьянскія міністры. Сярод прэтэндэнтаў, напрыклад, Fiat Bravo, Linea, альбо ў найлепшым выпадку — Alfa Romeo Twin Spark.

Паводле Onet.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0