У Гродне вырашылі паказаць, што трук, які выканаў герой баевікоў, магчымы нават на ЗАЗах 60-х.

Ван Дам ехаў на новых Volvo, танцор з беларускага горада — на «Запарожцах» 1961 і 1969 гадоў выпуску.

Машыны апошняга не маглі ехаць раўнамерна, перыядычна вібрыравалі і пастаянна раз'язджаліся, бо плаўны старт такіх аўтамабіляў у прынцыпе немагчымы. Калі машыны набіралі хуткасць, разрыў звязак ног гродзенца мог адбыцца ў любы момант.

У кліпе Volvo дарогі былі спецыяльна размечаныя, курсавай устойлівасцю грузавікоў кіравала новая дарагая сістэма, а кіроўцы «Запарожцаў» ехалі, пакладаючыся на свой досвед. У Ван Дама была спецыяльная страхоўка для ног, гродзенец ехаў без яе, на свой страх і рызыку. Акрамя гэтага, ішоў дождж, паверхня машын была вільготнай, і ногі танцора пастаянна саслізгвалі. Але, нягледзячы на ўсе цяжкасці, відэа атрымалася.

Чарговы галівудскі шпагат: сатырычны адказ Ван Даму — відэа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?