Прэм'ер-міністр Латвіі Валдыс Дамброўскіс у сераду пасля размовы з прэзідэнтам краіны Андрысам Бэрзіньшам нечакана абвясціў аб рашэнні пакінуць свой пост, паведамляе партал rus.delfi.lv.
Як заявіў палітык, яго рашэнне абумоўлена падзеямі ў Золітудэ, а таксама тым, што «краіне патрэбны ўрад, які ў стане вырашыць сённяшнюю сітуацыю».
Прэм'ер падзякаваў жыхарам Латвіі за аказаную падтрымку, а таксама папрасіў прабачэння за тое, што не атрымалася.
«Па-мойму, у гэтай сітуацыі патрэбы новы ўрад з падтрымкай парламенцкай большасці і новым мандатам даверу», — прызнаў ён.
Дамброўскіс быў адзіным прэм'ерам у гісторыі Латвіі, які ўзначальваў тры ўрады запар. Ён таксама кіраваў Кабінетам міністраў рэкордны тэрмін — з 12 сакавіка 2009 года. Цяперашні ўрад быў 17-м у сучаснай гісторыі Латвіі.
Рэальную ўладу ў Латвіі мае прэм'ер, а прэзідэнт выконвае сімвалічныя функцыі.