27.11.2013 / 20:32

Канаплёў абвяргае інфармацыю пра сваё затрыманне 1

Старшыня Беларускай федэрацыі гандбола, віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Уладзімір Канаплёў абверг інфармацыю пра сваё затрыманне. «Не звяртайце ўвагі на гэта глупства», — заявіў Канаплёў у каментары БелаПАН.

На пытанне, дзе ён знаходзіўся апошнія тры дні, Канаплёў заявіў: «Я ў гэты час адпачываў разам з жонкай. Я быў дома, а дагэтуль адпачываў. Я быў у адпачынку і сёння выйшаў на працу».

Аб затрыманні кіраўніка БФГ, віце-прэзідэнта НАК, былога спікера палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Канаплёва, а таксама былога віцэ-прэзідэнта НАК, былога члена аргкамітэта па падрыхтоўцы чэмпіянату свету па хакеі 2014 года Генадзя Аляксеенкі паведаміла сёння раніцай газета «Прессбол».

Паводле звестак выдання, затрыманне праводзілі супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі. 

Праз некалькі гадзін гэтае ж выданне паведаміла, што Канаплёў вызвалены з-пад варты праз трое сутак пасля затрымання, на працягу якіх праводзілася праверка, і пачаў выконваць свае абавязкі.

Сам Канаплёў выказаў меркаванне, што такія чуткі распаўсюджваюцца напярэдадні прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2015 года. Пры гэтым Канаплёў не змог пракаментаваць, каму можа быць выгадна распаўсюджанне такіх чутак, зазначыўшы, што адышоў ад палітыкі.

Канаплёў таксама абверг інфармацыю аб затрыманні Аляксеенкі: «Ён працуе ў нас, але яго зараз няма. Заўтра выйдзе на працу. Ён таксама не затрымліваўся».

БелаПАН пакуль не ўдалося дазваніцца да Аляксеенкі. Пры наборы нумару яго мабільнага тэлефона аўтаматычна ўключаецца галасавая пошта.

0
гувнеж / Адказаць
27.11.2013 / 20:59
Канаплёў абвяргае інфармацыю пра сваё затрыманне А што, як вы думаеце, яму застаецца рабіць? Так, абвергае. Бо абмакнулі ў гувно!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру