03.12.2013 / 00:59

Раздрукуй сабе 3D-пчалу 2

3D-мадэль пчалы.

Амерыканскі музей выклаў 3D-­мадэлі ў вольны доступ.

Смітсанаўскі музей у ЗША запусціў праект Smithsonian X 3D Collection — інтэрнэт­партал з трохвымернымі мадэлямі з экспазіцыі розных музеяў і ўніверсітэцкай калекцыі. Трохвымерныя выявы ствараліся з дапамогай камп’ютарнай тамаграфіі, лазернага сканавання, фотаграметрыі.

Цяпер на сайце праекта знаходзяцца некалькі дзясяткаў экспанатаў: сківіца дагістарычнага дэльфіна, акамянелы выкапнёвы кіт, мадэлі кветкі архідэі, пчалы, шкілета маманта, лётны строй Амеліі Эрхарт, якая знікла падчас спробы сусветнага пералёту, самалёт братоў Райт, прыжыццёвая маска прэзідэнта Лінкальна.

Усе мадэлі можна праглядаць на сайце, аднак можна спампаваць сабе на камп'ютар файл з выявай, каб потым раздрукаваць яго на 3D­-прынтары. Кіраўніцтва Смітсанскага музея плануе і далей ствараць трохмерныя мадэлі экспанатаў і выкладаць іх у сеціва, каб зрабіць іх больш даступнымі для азнаямлення і вывучэння.

КХ

0
кот / Адказаць
03.12.2013 / 09:39
это неправильная 3-д пчела-она несет неправильный 3-д мед
0
Расхадун / Адказаць
03.12.2013 / 09:52
Раздрукуй сабе 3D-пчалу ============================== Купі слана...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру