Уладзімер Пуцін абвесьціў у аўторак, што ўзначаліць выбарчы сьпіс “Адзінай Расеі” на выбарах у Думу, што адбудуцца ў сьнежні. Ён таксама назваў вельмі імаверным, што ён стане прэм’ер-міністрам Расеі ў выпадку “калі будзе добры прэзыдэнт”.
"Але яшчэ заўчасна пра тое гаварыць", — дадаў ён.
Гэтую заяву Пуціна вітаў ухвальны хор камэнтатараў і губэрнатараў.
Прэзыдэнцкія выбары адбудуцца ў сакавіку наступнага году.
0
0
0
0
0
0