Сёння споўнілася 40 гадоў паўабаронцу «Манчэстар Юнайтэд» Раяну Гігзу. Усё сваё жыццё, ад 1990 года (23 гады!), ён выступае за «МанЮнайтэд» (ён таксама гуляючы трэнер).
Вось і ў сераду ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Баера», у якім брытанскі клуб у гасцях разграміў суперніка з лікам 0:5, ён выйшаў на поле і аддаў галявы пас Нані.
У складзе МЮ Гігз 13 разоў выйграваў англійскую прэм'ер-лігу, чатыры разы Кубак Англіі, чатыры — Кубак лігі, двойчы Лігу чэмпіёнаў ды сабраў іншыя тытулы, а за выдатныя дасягненні ён узнагароджаны Ордэнам Брытанскай імперыі.
Шкада толькі, што ў складзе зборнай Уэльса не было прыкметных вынікаў.
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары