29.11.2013 / 17:47

Беларускі ваенпрам сканцэнтруецца на беспілотніках і сістэмах сувязі 2

У сераду старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў паведаміў пра асноўныя планы развіцця ваеннай прамысловасці ў наступныя гады.

Паводле Гурулёва, Дзяржкамваенпрам у 2011-2015 годзе рэалізуе сем інавацыйных праектаў, сярод якіх стварэнне новага беспілотнага лятальнага апарата радыусам дзеяння ад 100 да 300 кіламетраў і распрацоўка і вытворчасць новых сістэм сувязі.

Таксама Гурулёў паведаміў, што цягам наступных некалькі гадоў абаронная прамысловасць будзе паглыбляць спецыялізацыю ў галінах баявых геаінфармацыйных сістэм, сістэм комплекснага супрацьдзеяння высокадакладнай зброі, баявых сістэм спецыяльных аперацый і сістэм агнявога паражэння.

Гурулёў назваў і асноўныя дасягненні ваенпрама за апошнія гады. Паводле яго словаў, была створана аснова для «далейшага развіцця і серыйнай вытворчасці новых сродкаў радыёлакацыі, разведкі, радыёэлектроннай барацьбы, навігацыйна-тапаграфічнага забеспячэння, аўтаматызаваных сістэм кіравання ўсіх узроўняў для ВПС і войскаў СПА».

Дзяржаўныя праграмы мадэрнізацыі галіны зрабілі яе прыбытковай. Некаторыя прадпрыемствы са складу Дзяржваенпрама атрымліваюць з аднаго сярэднеспісавага супрацоўніка 60 тысячаў даляраў даходу.

У Дзяржкамваенпрам уваходзяць 23 прадпрыемствы, на якія працуюць каля 15 тысячаў чалавек. Таксама Камітэт каардынуе працу яшчэ 110 прадпрыемстваў, што маюць ліцэнзію на распрацоўку, вытворчасць ці прызначэнне вайсковай прадукцыі.

Як паведаміў Гурулёў, у складзе Дзяржкамваенпрама ўжо былі створаныя холдынгі «Сістэмы сувязі і кіравання», «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання» і «Сістэмы радыёлакацыі». Аднак будучыню ён бачыць у далейшым узбуйненні структуры і стварэнні аб'яднання Абаранваенпрам.

60-гадовы Сяргей Гурулёў, што ўзначальвае дзяржкамітэт абароннай прамысловасці, родам з Расіі. У 1986 ён скончыў савецкую Акадэмію бронетанкавых войскаў, а ў 1999 — расійскую Акадэмію Генштаба імя Фрунзэ.

КХ; інф. сайта Дзяржкамваенпрама

0
Брат Райт / Адказаць
29.11.2013 / 21:19
Беларускія дроны - гэта 1970-я, найбольш - 1980-я гады ў параўнанні з тым, што робяць сёння Ізраіль ці ЗША. І ў гэтай галіне нам не дагнаць лідэраў НІКОЛІ!
0
Замминистра обороны РФ / Адказаць
30.11.2013 / 09:49
Россия - Европе Получите под носом истребительную авиацию. "Мы уже провели рекогносцировку мест возможного размещения авиабазы в Белоруссии. Кроме того, прорабатываем на одном из белорусских аэродромов базирование дежурного звена истребительной авиации. Эту работу мы завершим в самое ближайшее время". Белта
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру