29.11.2013 / 20:52

Прэзідэнт Польшчы адмяніў візіт ва Украіну 1

Ён павінен быў адбыцца 2 снежня. Планавалася, што Браніслаў Камароўскі разам з Віктарам Януковічам адкрыюць новы пункт пропуску на польска-ўкраінскай мяжы.

«Усё, што было запланавана на панядзелак, 2 снежня, адменена», — паведамілі ў прэс-службе Камароўскага.

Сам Камароўскі сказаў журналістам, што пункт пропуску «Будамеж — Грушэў» адкрыюць намеснікі кіраўнікоў урадаў абедзвюх краін, адзначыўшы, што гэта было рашэнне ўкраінскага боку.

0
Уладзімір Сіўчыкаў / Адказаць
30.11.2013 / 13:03
Януковіч паказаў сёньня ноччу, як ён апладзіруе ЕўраМайдану - разагнаў яго беркутаўскімі дручкамі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру