Дар'я Домрачава заняла чацвёртае месца ў спрынтарскай гонцы на 7,5 км, якая прайшла 29 лістапада ў шведскім Эстэрсундзе ў межах першага этапу Кубка свету па біятлоне. 

Спартсменка пераадолела дыстанцыю за 21 хвіліну 5,3 секунды з адной прамашкай пры стральбе (0+1). Домрачава на 2,1 секунды адстала ад нарвежкі Торы Бергер, якая паказала трэці вынік (1+0). На першых месцах — яшчэ адна прадстаўніца Нарвегіі Ан-Крысцін-Офет Флатланд (20.41,2; 0+0) і расіянка Вольга Зайцава (+15,9; 0+0). 

Надзея Скардзіна фінішавала 26-й (22.12,8; 1+0), Людміла Калінчык — 59-й (23.12,0; 1+1), Анастасія Дубарэзава — 65-й (23.21,6; 1+3), Дар'я Юркевіч — 90-й (24.28,2; 3+0) сярод 99 удзельніц. 

У агульным заліку Кубка свету лідзіруе чэшка Габрыэла Соукалава (98 балаў). Домрачава на другім месцы (81), Скардзіна — на 12-м (51). 

30 лістапада ў Эстэрсундзе адбудзецца мужчынскі спрынт на 10 км.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?