Акцёры Львоўскага драматычнага тэатра імя Леся Курбаса выканалі гімн Украіны на музыку «Оды да радасці» Бетховена — гімна Еўрасаюза.

Рашэнне Януковіча адкласці падпісання Дамоваў аб свабодным гандлі і асацыяцыі з ЕС выклікала масавыя пратэсты ва Украіне. У шэрагу гарадоў працягваюцца студэнцкія страйкі. У Кіеве не сканчаюцца шматтысячныя мітынгі.

Уступленне Украіны ў Еўрасаюз і НАТО паклала б канец шматвекавой залежнасці ад Расіі і гарантавала б бяспеку, а таксама развіццё дзяржавы і яе гаспадаркі па еўрапейскіх стандартах, мяркуюць прыхільнікі еўраінтэграцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0