02.12.2013 / 08:43

Беларусы прэзентавалі бізнес-ідэю, якая перамагла ў конкурсе Бі-Бі-Сі 6

Пераможцы брытанскага тэлешоу прывезлі сваё вынаходніцтва ў Беларусь.

Летась двое берасцейцаў прыдумалі, як выкарыстоўваць ровар для размяшчэння рэкламы.

Іх вынаходніцтва перамагло ў конкурсе бізнэс-ідэй у Лондане.

Сутнасць у тым, што на колах ровара ўсталёўваецца адмысловая прылада, якая падчас руху стварае карцінку з лагатыпам кампаніі. У мінакоў на вуліцах такая рэклама выклівае эфект «ваў», сцвярджаюць вынаходнікі.

Сёлета Арцём Ставенка і Кірыл Чыкеюк прывезлі сваю ідэю на радзіму.

Хлопцы адкрытыя да супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі. А асаблівую надзею ўскладаюць на Чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску.

Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Андрэй Савіных, які прысутнічаў на прэзентацыі, лічыць праект практычным і запатрабаваным. І гатовы параіць хлопцам кантакты беларускіх вытворцаў друкаваных плат:

«Ужо падчас прэзентацыі я ўявіў, як па нашай веладарожцы ездзяць дзясяткі і нават сотні веласіпедаў, якія рэкламуюць Чэмпіянат свету ці любое іншае грамадскае ці дзяржаўнае пачынанне».

Аксана Рудовіч, Настасся Храловіч

0
анон / Адказаць
30.11.2013 / 17:49
А я ўявіў, як па нашай веладарожцы ездзяць дзясяткі і нават сотні веласіпедаў, якіх нiхто не штрафуе...
0
Рысь / Адказаць
30.11.2013 / 19:33
Праслаўляя сябе,праслаўляеш Радзіму!!!
0
Anna / Адказаць
30.11.2013 / 20:15
Класс!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру