Пра гэта Андрый Садовы паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Сваю заяву мэра Львова зрабіў пасля з’яўлення непацверджанай пакуль інфармацыі пра накіраванне ў горад дадатковых сілаў міліцыі і спецназу з Кіева і Данецка.

У сацыяльных сетках жыхары Львова, у прыватнасці, пішуць пра інфармацыю ад супрацоўнікаў львоўскага аддзялення «Беркута»: у горад едуць іншагароднія міліцыянты, мясцовыя ж гатовы зняць форму і стаць на абарону «Еўрамайдана».

Андрый Садовы піша ў фэйсбуку, што пакуль не мае пацвяерджання гэтай інфармацыі.

Але ён усё адно перасцерагае арганізатараў магчымага разгону: «Калі хтосьці мае намер паўтарыць падобнае пабоішча ў Львове, перад імі стануць не толькі некалькі тысяч студэнтаў, якія цяпер стаяць на львоўскім Еўрамайдане. У Львове выйдзе ўвесь горад».

Як паведамляе Лігабізнэсінформ, у Львове каля помніка Шаўчэнку ўвечары 30 лістапада на Еўрамайдан выйшлі каля 10 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0