mva.gov.ua

mva.gov.ua

Начальнік Кіеўскай міліцыі Валерый Карак папрасіў адстаўку ў сувязі з падзеямі на Майдане Незалежнасці у Кіеве ў ноч на 30 лістапада.

Пра гэта было абвешчана на калегіі ў Міністэрстве ўнутраных спраў. Адстаўка пакуль задаволеная не была, яго адхілілі на час правядзення службовага расследавання.

Па заканчэнні калегіі міністр Віталь Захарчанка паведаміў, што в.а. начальніка кіеўскай міліцыі прызначаны Валерый Мазан, які ўзначальвае абласную міліцыю.

Таксама Віталь Захарчанка выбачыўся перад грамадзянамі за дзеянні «Беркута» пры разгоне Еўрамайдана ў ноч на 30 лістапада.

Аб гэтым ён заявіў сёння на калегіі МУС па падзеях на Майдане Незалежнасці.

«Я хацеў бы ад сябе асабіста і членаў калегіі прынесці прабачэнні за празмернае прымяненне сілы супрацоўнікамі міліцыі ў дачыненні да ўдзельнікаў акцыі. Я хацеў бы запэўніць, што дзеянні міліцыі выходзілі за межы забеспячэння грамадскага парадку», - сказаў Захарчанка.

Акрамя таго Захарчанка заклікаў удзельнікаў масавых акцый за еўраінтэграцыю Украіны не паддавацца на правакацыі і не парушаць правапарадак.

«Звяртаюся да грамадзян — не паддавайцеся на правакацыі, будзьце пільнымі і талерантнымі. Заклікаю ўсіх дзейнічаць у прававым полі», — сказаў Захарчанка.

Разам з тым ён абяцае, што міліцыя будзе жорстка рэагаваць на заклікі да здзяйснення масавых беспарадкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?