Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч цяпер знаходзіцца ў рэзідэнцыі «Межыгор'е» пад Кіевам, дзе праводзіць нараду. Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе.

Паводле іх звестак, у «Межыгор'і» цяпер знаходзяцца сакратар Рады бяспекі Андрэй Клюеў, кіраўнік МУС Віталь Захарчанка, старшыня Кіеўскай гарадской дзяржадміністрацыі Аляксандр Папоў, а таксама шэраг кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў.

Паводле неафіцыйных звестак, у панядзелак у краіне можа быць уведзена надзвычайнае становішча.

Па дадзеных крыніцы, ва ўрадзе з гэтай нагоды праводзіцца нарада з удзелам чыноўнікаў Кабміна і адміністрацыі прэзідэнта.

Не выключаецца, што надзвычайнае становішча можа абмежавацца Кіевам.

Паводле заканадаўства краіны, надзвычайнае становішча, у прыватнасці, можа быць уведзена ў выпадку ўзнікнення масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца гвалтам над грамадзянамі, якія абмяжоўваюць іх правы і свабоды; спробы захопу дзяржаўнай улады або змянення канстытуцыйнага ладу Украіны шляхам гвалту.

У Кіеве на Майдане Незалежнасці абвешчана агульнанацыянальная забастоўка. Удзельнікі пратэстных акцый таксама захапілі Дом прафсаюзаў і будынак Кіеўскай гарадской рады.

Ідзе штурм правакатарамі адміністрацыі прэзідэнта на Банкавай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?