Сотні тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Кіева ў нядзелю. Мітынгі з патрабаваннем не адкладаць падпісання Дамовы аб асацыяцыі Украіны з ЕС перараслі ў масавыя акцыі за адстаўку прэзідэнта і ўрада. Іх абвінавачаюць у некампетэнтнасці, карумпаванасці і кіраванасці выключна інтарэсамі звязаных з імі бізнэсоўцаў.

Спускавым кручком стаў сілавы разгон Еўрамайдана ў ноч з пятніцы на суботу. Яго ажыццявілі спецназаўцы, прывезеныя з усходу краіны.

Учора цэнтр Кіева перайшоў пад кантроль мітынгоўцаў. Спецназ абараняў тры тры пункты: Адміністрацыю прэзідэнта на вуліцы Банковай, Кабінет міністраў на Грушэўскага і люксовую прыватную рэзідэнцыю Януковіча Міжгор'е ў сяле Пятроўцы пад Кіевам.

Самога Януковіча ў сталіцы не было, ён знадзіўся ў Міжгор'і.

Правакатары на чале са скандальным анархістам Дмытром Карчынскім павялі людзей на штурм Адміністрацыі прэзідэнта. Для гэтага яны выкарыстоўвалі шматтонны пагрузчык. У хаду пайшлі кіі, камяні і газ. У адказ спецназ ужыў газ і дубінкі.

165 мітынгоўцаў было паранена ў сутычках, у тым ліку 32 рэпарцёры. З боку міліцыі ў бальніцы трапіла 47 байцоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0