Увайсці
  • Навіны
  • Усяго патроху
  • Культура
  • Тэсты
  • Рэкламадаўцу
бел / рус
  • Улада
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Свет
Фота 3 з 10

Фота Яндекс-Украина/facebook.com

02.12.2013 / 14:03

Еўрарэвалюцыя ў Кіеве: тысячы людзей на вуліцах. Хроніка панядзелка абнаўляецца анлайн 30

22:01

Януковіч: Прыйдуць выбары і людзі разбяруцца

Прэзідэнт Украіны заклікаў палітыкаў не спяшацца і дачакацца выбараў, на якіх людзі вызначацца, каго выбіраць.

Аб гэтым кіраўнік украінскай дзяржавы заявіў у інтэрв'ю тэлеканалам.

«Я хацеў вам сказаць і звярнуцца да нашых грамадзян, якія стаяць па абодва бакі гэтых барыкадаў. Мы з вамі пражылі вельмі няпросты перыяд часу. Мы прайшлі гады выпрабаванняў, і я за тое, каб мы заўсёды рабілі з гэтага адпаведныя высновы», — сказаў Януковіч.

Кіраўнік Украіны падкрэсліў, што ён за тое, «каб мы станавіліся мудрэйшымі, за тое, каб у нашай краіне не было неабароненых людзей: каб усіх абараняў і закон, і дзяржава».

«Каб мы з вамі заўсёды глядзелі у нашу агульную будучыню разам, а за нашу будучыню мы павінны не проста думаць, а шмат працаваць. Не біцца.

Біцца — гэта нічога не дасць», — падкрэсліў прэзідэнт Украіны.

Ён лічыць, што «нас павінна аб'ядноўваць будучыню нашых дзяцей і ўнукаў». «Таму я прашу ўсіх, як гаворыцца, палітыкаў — не спяшацца. Яны ўсё яшчэ маладыя і ў іх усё яшчэ наперадзе. Прыйдуць выбары. Людзі вызначацца, каго выберуць, так і будзе. Так заўсёды было і павінна быць, а сёння нам трэба сумесна абараняць нашы нацыянальныя інтарэсы. Працаваць на людзей», — заявіў Януковіч.

Ён таксама адзначыў, што калі імкнуцца да еўрапейскіх стандартаў, трэба рабіць усё толькі ў рамках закона.

«Гэта прынцыпы дэмакратыі. Таму я жадаю нам міру і дабра і еднасьці. Няхай Гасподзь нам дапамагае ў гэтым», — сказаў Януковіч.

Януковіч пра асацыяцыю з ЕС: Нас нагінаюць, а мы не паддамося

З такой заявай прэзідэнт Украіны выступіў у інтэрв'ю ўкраінскім тэлеканалам

«Мяне вінавацяць, што я штосьці раблю не так… Скажыце, калі ласка, што гэта за дамова, калі нас бяруць і нагінаюць? Я, напрыклад, лічу, што мы не павінны паддавацца, мы павінны абараняць свае інтарэсы. Гэта мая пазіцыя», — перадае liga.net словы ўкраінскага лідара.

Кажучы пра адносіны з ЕС, Януковіч адзначыў, што «не ведае, чым усё скончыцца».

«Гаворка ідзе пра ўмовы, у якіх мы апынемся пасля падпісання гэтай дамовы, і калі гэта нас задавальняе — я за гэта, я гэтага вельмі хачу. Калі не задавальняе — я абавязаны рабіць усё, каб мы абаранілі нашы ўласныя інтарэсы», — заявіў украінскі лідар.

У той жа час ён паведаміў пра дамовы з Расіяй, якія трэба абнавіць і ў якіх мусяць быць адлюстраваныя інтарэсы Кіева. Па словах Януковіча, Украіне з Расіяй трэба дамова пра стратэгічнае партнёрства

20:15

19:42

Пуцін: падзеі ва Украіне нагадваюць не рэвалюцыю, а пагром

Падзеі ва Украіне нагадваюць не рэвалюцыю, а пагром, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін журналістам у Арменіі.

«На мой погляд, усё, што адбываецца, не мае прамога дачынення да ўзаемадзеяння з Еўрасаюзам. Гэта ўнутрыпалітычны працэс, спроба апазіцыі разгайдаць дзеючую легітымную ўладу ў краіне … Тое, што зараз адбываецца, кажа пра тое, што гэта, па ўсёй бачнасці, добра падрыхтаваныя акцыі, і гэтыя акцыі, на мой погляд, больш падрыхтаваныя не да сённяшніх падзеящ, яны рыхтаваліся да прэзідэнцкай выбарчай кампаніі вясной 2015», — цытуе Пуціна РИА Новости.

19:35

Януковіч: Надзвычай важна, каб акцыі пратэсту былі мірнымі

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч падкрэслівае неабходнасць выканання ўсімі бакамі законаў падчас правядзення масавых акцый.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю журналістам украінскіх тэлеканалам 1+1, ICTV, «Інтер» і «Україна», паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

«Калі мы кажам, што мы будуем дэмакратычную дзяржаву, дэмакратычнае грамадства, — а мы ўсе грамадзяне адной краіны, — важна, каб удзельнікі гэтага грамадства і працэсаў, якія адбываюцца, прытрымліваліся законаў», — заявіў Януковіч.

«Не мае значэння — ці гэта прадстаўнікі ўлады, праваахоўных органаў, ці ўдзельнікі гэтых акцый. Усе павінны абавязкова выконваць законы нашай дзяржавы», — сказаў ён.

Па словах кіраўніка дзяржавы, важна, каб акцыі насілі мірны характар.

«Я перакананы ў тым, што любы, нават дрэнны мір лепш любой добрай вайны», — заявіў Януковіч.

19:20

Міліцыя Івана-Франкоўска і Львоўшчыны — з народам

Міліцыя Івана-Франкоўска падтрымлівае жыхароў горада, заявіў гарадскі галава Віктар Анушкевічус.

«Яшчэ раз акцэнтую ўвагу на тым, што Івана-Франкоўская міліцыя з намі», — сказаў ён у выступе на веча, якім пачаўся агульнагарадскі страйку ў Івана-Франкоўску ў панядзелак, паведамляе «Украінская праўда».

«Таму сумесна з праваахоўнікамі, — а гэта нашы браты, нашы бацькі, сыны — сумесна з імі павінны забяспечыць правапарадак у горадзе», — адзначыў ён, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Гэтыя словы ўдзельнікі веча сустрэлі словамі «Малайцы».

Ён растлумачыў, што як дзяржслужачы не мае права страйкаваць. Але з іншага боку, адзначыў Анушкевічус, пры ўступленні на пасаду гарадскога галавы ён даваў клятву служыць украінскаму народу, і таму, каб падтрымаць жыхароў горада, разам са сваімі намеснікамі сышоў у адпачынак за свой кошт.

Анушкевічус заклікаў іншых дзяржслужачых такім жа чынам далучыцца да страйкоўцаў.

Адначасова на Львоўшчыне міліцыянты заявілі, што будуць абараняць удзельнікаў «Еўрамайдану».

18:05

Барозу дамовіўся з Януковічам прыняць украінскую дэлегацыю

Прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу заклікаў усе палітычныя сілы да стрыманасці. Пра гэта ён сказаў падчас тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Віктарам Януковічам, паведамляе «Украінская праўда».

17:37

У МЗС Літвы ў панядзелак выклікалі ўкраінскага пасла

У Міністэрства замежных спраў Літвы ў панядзелак выклікалі ўкраінскага амбасадара ў гэтай краіне Валерыя Жаўценку, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна» са спасылкай на літоўскае МЗС. Амбасадару выказалі занепакоенасць з нагоды прымянення фізічнай сілы супраць дэманстрантаў у Кіеве на Майдане Незалежнасці у ноч на 30 лістапада.

17:35

16:55

Клічко публічна паслаў правакатара матам: «Давай н… на майдан»

16:35

З'явілася відэа: правакатараў, што ўдзельнічалі ў сутычках на Банковай, на аўтобусах завозяць у двор АП.

16:30

Меркель перасцерагла Януковіча і яго ўрад ад прымянення гвалту

Канцлер ФРГ Ангела Меркель перасцерагла ўкраінскага прэзідэнта Віктара Януковіча і яго ўрад ад прымянення гвалту ў дачыненні да мірных дэманстрантаў. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік нямецкага ўрада Штэфен Зайберт, цытуе нямецкае агенцтва dpa «Украінская праўда».

Меркель заклікала Януковіча «зрабіць усё, каб забяспечыць свабоду выказвання меркаванняў і права на мірныя дэманстрацыі», сказаў яе прадстаўнік.

Праеўрапейскія мітынгі ва Украіне далі «вельмі выразны сігнал», сказаў Зайберт, «спадзяемся, што Януковіч прыме гэтае паведамленне».

15:55

Кіраўнік кампаніі «Яндэкс-Украіна» заклікаў ігнараваць Партыю рэгіёнаў

Фота Яндекс-Украина/facebook.com

Кіраўнік аддзялення пошукавіка Сяргей Пятрэнка мяркуе, што ўкраінцы павінны пачаць супраць улады мірны байкот. Такую заяву ён зрабіў у сваім блогу, паведамляе korrespondent.net.

«Сумленны чалавек можа быць не ў стане пазбавіцца ад бандытаў, але не абавязаны радавацца і праяўляць нейкую ветлівасць да іх.

Наадварот — іх трэба байкатаваць. Ці не вітацца, не кантактаваць, ня працягваць рукі, не ўдзельнічаць у падзеях, у якіх яны прымаюць ўдзел.

Сумленныя людзі могуць жыць, выкрасліўшы гэтых крывасмокаў са свайго атачэння і выключыўшы кантакты з імі», — заявіў ён.

Па словах Пятрэнкі, асабіста ён не мае намеру прымаць удзел у любых мерапрыемствах, дзе будуць удзельнічаць прадстаўнікі цяперашняй улады, дэпутаты з Партыі рэгіёнаў.

«Я не прыйду. А калі я прыйду і выяўлю, што мне не сказалі пра запланаваную прысутнасць гэтых персанажаў — сыйду неадкладна. І паклічу ўсіх, каму хочацца жыць у нармальнай краіне, зрабіць тое ж самае», — запэўніў ён.

***

Даўнавата не было барыкад у нашай Цэнтральнай Еўропе. На фота Ройтэрз: цэнтр Кіева, бутафорскія, сімвалічныя барыкады вакол Майдана:

15.28

Вось такая карцінка качуе ў расійскім інтэрнэце:

А такім быў арыгінал (анархіст з чырвоным сцягам у Грэцыі нападае на паліцыянта):

14:49

Падзеі ва Украіне ад учарашняга дня — у топе чытацкай цікавасці ў Беларусі. Гэта паказваюць інтэрнэт-лічыльнікі. Гэтыя падзеі трапілі на першыя палосы ўсіх сусветнх і расійскіх СМІ. Але па стане на 14.30 панядзелка ні слова пра іх няма на сайце афіцыйнага агенцтва БелТА, ні на сайце газеты «Советская Белоруссія».

Там пішуць шмат пра што:

В США столкнулись около 70 машин, есть пострадавшие…

На австралийского серфера напала акула и откусила ему ноги…

Жители Хорватии проголосовали за запрет однополых браков…

Але не пра падзеі ва Украіне. Маўчаць, баяцца, што пажар пратэстаў перакінецца і на Беларусь?

14:32

Суд адпускае студэнтаў, затрыманых падчас разгону Майдана ў ноч на суботу.

«На кожным пасяджэнні суддзі прымаюць ідэнтычныя рашэнні: матэрыялы міліцыі вяртаюцца як незаконна аформленыя, а студэнтаў адпускаюць», — гаворыцца ў паведамленні.

«Бацькаўшчына» сцвярджае, што «ў цэлым у ноч з пятніцы на суботу было затрымана каля 30 студэнтаў, якіх дэпутаты забралі з райаддзелаў міліцыі ўжо на раніцу наступнага дня».

Міліцыя абвінавачвала студэнтаў, якіх жорстка збілі, у дробным хуліганстве і непадпарадкаванні прадстаўнікам органаў унутраных спраў.

13:30

Міністэрства замежных спраў адклікае генконсула ў Стамбуле Багдана Яроменку, які раней рэзка асудзіў жорсткі разгон мірных мітынгоўцаў у Кіеве.

Пра гэта сам Яроменка паведаміў у Facebook.

Паводле яго слоў, Леанід Кажара просіць консула прыбыць ва Украіну да 7 снежня.

Раней міністр МЗС раскрытыкаваў дзеянні консула, заявіўшы, што Яроменка парушыў прысягу дзяржаўнага служачага.

13.28

Так выглядаюць сёння вуліцы Кіева вакол Адміністрацыі прэзідэнта:

13:26

Колькасць мітынгоўцаў праціўнікаў дзеючай ўкраінскай улады на Майдане Незалежнасці ў панядзелак паступова павялічваецца.

На плошчы па-ранейшаму знаходзяцца некалькі тысяч чалавек. У асноўным яны сканцэнтраваныя каля сцэны, якая размешчана непадалёк ад уваходу ў Галоўпаштамт і па праезнай часткі вул. Хрышчацік.

Са сцэны час ад часу выступаюць дэпутаты, актывісты і каардынатары акцыі. Для прысутных уключаюць музыку і транслююць навіны пра бягучыя падзеі ў краіне.

За сцэнай усталяваны некалькі намётаў, сярод якіх ёсць як вайсковыя, так і агітацыйныя.

13:20

«У сувязі з маштабнымі акцыямі пратэсту для забеспячэння грамадскага парадку ў Кіеве ўнутраныя войскі прыцягваць дадатковыя сілы».

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве, апублікаванай на сайце МУС.

У Кіеў прывезлі каля тысячы ваеннаслужачых унутраных войскаў, якія нясуць службу паблізу адміністрацыйных будынкаў органаў дзяржаўнай улады.

Раней ва ўнутраных войсках адмаўлялі перадыслакацыі вайскоўцаў.

11:31

Украіна, падпісаўшы абавязацельствы па МС, можа атрымаць іншую цану на газ, аднак пакуль яшчэ не час казаць пра яе гатоўнасць утварыць з Расеяй адзіную мытную тэрыторыю, лічыць першы віцэ-прэм'ер РФ Ігар Шувалаў.

«Ва Украіне цяпер цяжкая сітуацыя, і там цяпер трэба займацца развіццём вытворчасці, ім патрабуецца недарагі рэсурс, каб запусціць прадпрыемствы і прадаць вырабленую прадукцыю. Думаю, што ніхто, акрамя Расеі, не зможа так хутка выдзеліць Украіне патрэбныя рэсурсы і ў такім аб'ёме», — адзначыў Шувалаў у інтэрв'ю Bloomberg. Паводле яго меркавання, напрыклад, дамоўленасць па газе адразу б вырашыла велізарную праблему для Украіны».

«Мы таксама можам даць пазыку. Але проста так дапамагаць без якіх-небудзь абавязацельстваў з іх боку — не будзем. Мы не можам проста так ратаваць Украіну: яны павінны прыйсці да нас з нейкай канкрэтнай і аргументаванай павесткай», — лічыць першы віцэ-прэм'ер, паведамляе РІА Новості. «Вядома, Украіна разумее, што, падпісаўшы абавязацельствы па Мытным саюзе, можа атрымаць іншую цану на газ, іншыя ўмовы па абавязацельствах і пошлінах», — дадаў Шувалаў.

«Мы цяпер з Арменіяй дамаўляемся адкрыта і празрыста па нашых адносінах, і ўсе разумеюць, што мы Арменіі даем адпаведную цану на газ, таму што яны падпісваюць з намі ўвесь пакет пагадненняў па мытным саюзе», — адзначыў першы віцэ-прэм'ер. Аднак далучэнне Украіны да Мытнага саюза магчыма ў будучыні не адразу, адзначыў Шувалаў. «З пункту гледжання тэхналогій і гатоўнасці Украіны ўтварыць з намі на дадзены момант адзіную мытную тэрыторыю, казаць пра гэта яшчэ рана», — лічыць ён.

10:39

Пытанне аб увядзенні надзвычайнага становішча ва Украіне пакуль не ўздымалася, паведаміў прэс-сакратар прэм'ера Мікалая Азарава Віталь Лук'яненка.

Ён не ўдакладніў, ці ўдалося Азараву трапіць на сваё працоўнае месца ў Кабінеце міністраў у панядзелак.

З-за таго, што мітынгоўцы перакрылі ўсе падыходы і пад'езды да будынка ўрада, супрацоўнікам Кабміна не ўдалося трапіць у панядзелак раніцай на свае працоўныя месцы.

10:04

За мінулыя суткі ў брыгады неадкладнай медыцынскай дапамогі ў Кіеве звярнулася 165 траўмаваных.

Пра гэта паведамляе Дэпартамент аховы здароўя Кіеўскай гардзяржадміністрацыі.

З іх шпіталізавана 109 чалавек.

09:41

У Львоўскай вобласці 2 снежня абвешчана ўсеагульная забастоўка. Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка Львоўскай абласной рады Пятра Калодзія.

«На выкананне прызыву Штаба нацыянальнага супраціву штаб каардынацыйнай рады Львоўскай вобласці абвяшчае абласны страйк», — заявіў Калодзій.

Ён таксама заклікаў жыхароў вобласці самым выбраць форму, у якой яны будуць праводзіць страйк і выходзіць на львоўскі «Еўрамайдан» — да помніка Тарасу Шаўчэнку на праспекце Свабоды.

Акрамя таго, Калодзій абвясціў мабілізацыю для падтрымкі «Еўрамайдана» ў Кіеве.

«Абвяшчаем максімальную мабілізацыю людзей для выезду ў Кіеў. У спісы жадаючых не будзем уносіць жанчын, дзяцей і грамадзян, якім не споўнілася 20 гадоў», — гаворыцца ў заяве на сайце Львоўскай аблрады.

09:37

Дэпутат Севастопальскага гарсавета просіць Пуціна ўвесці войскі ва Украіну

Сяргей Смольнікаў, дэпутат Севастопальскага гарсавета, звярнуўся да прэзідэнта Расіі з просьбай пра «ваенную і іншыю дапамогу братняму народу, ураду і прэзідэнту Украіны, каб абараніць суверэнітэт дзяржавы, расійскую грамаду Крыма ды іншых рэгіёнаў».

У Севастопалі, нагадаем, размешчаная расійскія вайсковая база, і абсалютную большасць у горадзе складаюць грамадзяне расейскага паходжання.

У той жа час у сталіцы Крыма, Сімферопалі, учора адбылося шматтысячнае шэсце пад лозунгам «Крым — гэта Еўропа» ў падтрымку еўрапейскага выбару. У ім, акрамя актывістаў апазіцыйных партый, узялі ўдзел крымскія татары.

09:31

Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі хоча паразмаўляць па тэлефоне з Віктарам Януковічам пра апошнія падзеі ў Кіеве. Пра гэта ён распавёў польскім СМІ. Паводле яго слоў, сітуацыя развіваецца хутка і драматычна.

Камароўскі заявіў, што Польшча павінна ўсяляк дапамагаць ўкраінцам у пытанні Пагаднення аб асацыяцыі з ЕС.

«Магчыма ў бліжэйшыя дні трэба склікаць пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі на якім урад, прадстаўнікі выканаўчай улады маглі б падзяліцца сваімі назіраннямі і ідэямі з апазіцыяй і парламенцкімі сіламі ў Польшчы», — адзначыў Камароўскі.

Напярэдадні Еўрамайдан у Кіеве наведаў былы кіраўнік польскага ўрада, лідар партыі «Закон і справядлівасць» Яраслаў Качынскі.

09:30

Мікалаеўская раённая арганізацыя Партыі рэгіёнаў у Львоўскай вобласці плануе абвясціць пра свой роспуск.

Партыйцы плануюць публічна разарваць свае членскія білеты і мандаты дэпутатаў раённага савета і аб'явіць аб спыненні існавання Партыі рэгіёнаў у Мікалаеўскім раёне.

Такое рашэнне падтрымліваюць на сёння ўсе сябры партыі, акрамя аднаго чалавека. Ключ ад партыйнага офіса здадуць у гарадскую раду.

09:17

Асобныя групы актывістаў блакавалі ўсе ўваходы ў Кабінет міністраў Украіны і ў будынак нацыянальнага Банка Украіны.

Калона спынілася насупраць цэнтральнага ўваходу ў будынак ўкраінскага ўрада. Рух па вул.Грушэўскага перакрыты, калона мітынгоўцаў скандуе: «Банду далоў!».

Ззаду калоны рух блакуюць аўтамабілі прыхільнікаў адстаўкі ўрада і прэзідэнта.

Акрамя таго, да цэнтральнага ўваходу Кабміна прыбылі два мікрааўтобусы «Бацькаўшчыны» з гукаўзмацняльнай апаратурай.

У дворыку Кабміна знаходзяцца 8 аўтобусаў з супрацоўнікамі спецпадраздзялення «Беркут», але міліцыя пакуль не робіць ніякіх актыўных дзеянняў.

Між тым, з боку вул. Інстытуцкай вул. Банковая, дзе месціцца Адміністрацыя прэзідэнта, перакрыта. Бліжэй да комплексу будынкаў адміністрацыі прэзідэнта папярок вуліцы стаяць аўтобусы з праваахоўнікамі, перад імі шчыльнымі шэрагамі выстраіліся «беркутаўцы» ў поўным абмундзіраванні.

Фота Ройтэрз.

8.45

Сотні тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Кіева ў нядзелю. Мітынгі з патрабаваннем не адкладаць падпісання Дамовы аб асацыяцыі Украіны з ЕС перараслі ў масавыя акцыі за адстаўку прэзідэнта і ўрада. Іх абвінавачаюць у некампетэнтнасці, карумпаванасці і кіраванасці выключна інтарэсамі звязаных з імі бізнэсоўцаў.

Спускавым кручком стаў сілавы разгон Еўрамайдана ў ноч з пятніцы на суботу. Яго ажыццявілі спецназаўцы, прывезеныя з усходу краіны.

Учора цэнтр Кіева перайшоў пад кантроль мітынгоўцаў. Спецназ абараняў тры тры пункты: Адміністрацыю прэзідэнта на вуліцы Банковай, Кабінет міністраў на Грушэўскага і люксовую прыватную рэзідэнцыю Януковіча Міжгор'е ў сяле Пятроўцы пад Кіевам.

Самога Януковіча ў сталіцы не было, ён знадзіўся ў Міжгор'і.

Правакатары на чале са скандальным анархістам Дмытром Карчынскім павялі людзей на штурм Адміністрацыі прэзідэнта. Для гэтага яны выкарыстоўвалі шматтонны пагрузчык. Гэта была гульня нерваў. У хаду пайшлі кіі, камяні і газ. 165 мітынгоўцаў было паранена ў сутычках, у тым ліку 32 рэпарцёры. З боку міліцыі ў бальніцы трапіла 47 байцоў.

Апазіцыя заклікала да агульнанацыянальнага страйку. На чале пратэстаў стаяць, з аднаго боку, лідары парламенцкіх партый Арсень Яцанюк, Віталь Клічко — знаны як баксёр і Алег Цягнібок. З другога боку, стыхія Майдана падпарадкоўваецца хутчэй знакавым асобам, вядомым людзям — салістам рок-гуртаў, студэнцкім правадырам.

Аблсаветы ўсходу і поўдня краіны сёння, як чакаецца, на надзвычайных сесіях запатрабуюць увядзення надзвычайнага становішча.

МБ

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
«Спыніце ківаць галавой». Украінскі міністр расказаў, як Зяленскі сарваўся на Лаўрова 3
Кангрэс выставіў Трампу афіцыйныя абвінавачванні ў рамках імпічменту 1
«Срэбраніца будзе». Пуцін расказаў, чаму не хоча, каб Украіна атрымала кантроль над мяжой на Данбасе 12
У Латвіі ўжо абвясцілі эпідэмію грыпу
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
0 0
Джон Ленин, солист рок-гурта / Адказаць
02.12.2013 / 08:50
провокатор - тот, кто провоцирует, а не сражается.
0 0
Юрась Беларус / Адказаць
02.12.2013 / 10:14
Тыпа Севастоваль - гэта карэнна расійскі горад і таму патрэбны ўвод войскаў. Вось гэта газываецца правакацыя грамадзянскай вайны. І Сяргея Смольнікава трэба хуценька адлавіць і здаць у міліцыю як правакатара.
0 0
Антон / Адказаць
02.12.2013 / 10:21
Юрась Беларус напiсаў(ла) Тыпа Севастоваль - гэта карэнна расійскі горад і таму патрэбны ўвод войскаў. Вось гэта газываецца правакацыя грамадзянскай вайны. ----------------------------------------------------------------------------------------------------------------------- Спадар Юрась Беларус, гэта правакацыя не грамадзянскай вайны, а вайны паміж дзьвума краінамі.
Нечаканая памылка пры загрузцы каментароў
Паказаць усе каментары/ 30 /
Загружаецца...
Рэклама на NN.BY
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Падтрымаць
Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991. Фундаваць НН праз АРІП
Падтрымаць
Каб скарыстацца формай, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
«Спыніце ківаць галавой». Украінскі міністр расказаў, як Зяленскі сарваўся на Лаўрова 3
Алесь Бяляцкі атрымаў прэмію «За правы чалавека і вяршэнства закона» 1
«Срэбраніца будзе». Пуцін расказаў, чаму не хоча, каб Украіна атрымала кантроль над мяжой на Данбасе 12
Кангрэс выставіў Трампу афіцыйныя абвінавачванні ў рамках імпічменту 1
Наклад папяровай «Советской Белоруссіі» зменшыўся яшчэ на 20%, да 150 тысяч 18
Удаве Барадуліна зноў збіраюць грошы. Навошта цяпер? 5
Уручана Нацыянальная праваабарончая прэмія 1
Усяго патроху
Румас едзе на перамовы з Мядзведзевым КАРЫКАТУРА 12
Вызначылі, якія пельмені і марозіва беларусы любяць больш за ўсё

Уладзімір Цэслер прадставіў лагатып 2020 года ФОТЫ 8
«Гляджу на шафу, а там смярдзіць Фрэдзі Мэркуры». Мінчук робіць фігуркі вядомых людзей з бульбы ФОТЫ 4
Чорная пятніца ў салонах пліткі і сантэхнікі: абяцаюць зніжкі да 80% усе выходныя 3
У Жабінцы сталі выпускаць незвычайны цукар з ягадамі ФОТАФАКТ 3
25 цытат, перлаў і афарызмаў ад Уладзіміра Навіцкага 20
10 незаменных рэчаў для дома на вялікіх зніжках у «ГІПА» — глядзіце, чаго няма ў вас 3
Спорт
Азаранка разграміла Сасновіч у парным матчы і выйшла ў фінал US Open, дзе можа згуляць з Сабаленка
Мінскае «Дынама» прайграла рыжскаму ў гасцявым матчы КХЛ

Сабаленка і Турсунаў схавалі на Манхэтэне 30 квіткоў на фінал
Беларус-чэмпіён Арлоўскі выбачыўся перад сэксуальнымі меншасцямі за гамафобныя каментары 11
Валейбалісткі зборнай Беларусі пасля перамогі выклалі ў інтэрнэт ГАРАЧАЕ ФОТА 34
Алімпійская чэмпіёнка Ала Цупер адкрывае дзіцячы спартыўны цэнтр 2
12 мая ў Беларусь прынясуць сімвалічны агонь Еўрапейскіх гульняў 3

Б'ёрндален: Домрачава дакладна атрымае прапанову пайсці ў палітыку, але я не ўпэўнены, што яна яе прыме 16
З Пагоняй і па-беларуску. Паглядзіце на новую эмблему ФК «Дняпро» ФОТА 12
Здарэнні
21-гадовая мінчанка скрала ў мімалётнага знаёмага 19000 рублёў і паехала ў Гомель на таксі 5
«Штадлер» Мінск — Гомель гадзіну прастаяў пасярод поля ў Бабруйскім раёне 1
У Івацэвіцкім раёне забойцу ўласнага дзіцяці знайшлі праз 14 гадоў 1
У Расіі будуць судзіць кілера з Беларусі 1

Мужчыну, што жорстка забіў цяжарную жанчыну, далі 22 гады калоніі
У Стаўбцоўскім раёне воўк напаў на чалавека і пакусаў 4
Двух пацярпелых ад выбуху ў Драгічыне транспартавалі ў Мінск
У Магілёве хлопец ударыў прыяцеля нажніцамі ў шыю, той у рэанімацыі 1
Карысная інфа
Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі ўвечары 10 снежня праз туман
На сераду паабяцалі мокры снег, туман і галалёдзіцу

Тэмпературны рэкорд дня пабіты ў Брагіне: +9 1
Сіноптыкі: 10 снежня — да + 6
 Сіноптыкі паабяцалі некалькі дзён адносна цёплага надвор'я 2
Здароўе
Названыя любімыя аптэкі беларусаў

З беларускіх аптэк адклікалі папулярныя таблеткі ад язвы страўніка
Ніякага вазеліну! Касметолаг раіць, як выбраць крэм на зіму
Колькасць смерцяў ад адру ў свеце за год вырасла на 20 тысяч  1
Навукоўцы знайшлі рэдкае захворванне, магчыма, выкліканае курэннем вэйпаў
Мова
«Кес моес крэзе хаус!» 6
Што не так з афіцыйнай формай прозвішча новага кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта? Разбіраемся  9
«Гаварыць» і «казаць» 8

Новы сезон бясплатных курсаў украінскай мовы: Мінск, Гродна, Гомель, Брэст, Маладзечна, Кобрын  5
Мова наша. Халтама, халтаманка: ці трэба крыўдаваць, калі вас так назвалі?  13
Аўто
Праект указа з адвязкай дарожнага збору ад тэхагляду гатовы 3
ДАІ не плануе змяняць тэрміны абавязковай змены шын 1
ДАІ рэкамендуе пераабуць машыны ў зімовыя шыны
Куфар Аўто запусціў праверку аўто па VIN-нумары
Эканоміка
Інфляцыя ў лістападзе склала 0,2% 2
Сямашка: Адмоўнае сальда ў гандлі з Расіяй скарачаецца
9 снежня даляр крыху падаражэў, а еўра добра патаннеў
Расійскія прадпрыемствы завінавацілі беларускім больш за $ 2 мільярды 8
Меркаванні
Віктар Марціновіч пра перамовы Лукашэнкі і Пуціна: Як падпісаць Нішто 19
Гісторыя пра жэтон на метро, у якой — увесь наш нацыянальны характар 32
Век Гірша не відаць. Беларускія ВНУ пачалі падлічваць індэкс Гірша для сваіх супрацоўнікаў. Ад вынікаў хочацца плакаць 30
«Быць святым, быць крутым ці быць багатым»: тры спосабы стаць рэвалюцыйным лідарам. Але адна ўмова 8
Гісторыя
Савецкі Саюз, Ляхавіцкі раён, падпольная семінарыя 1
Лука Авечкін кідае піць. Суровыя будні, суровыя магілёўцы XVI—XVII стагоддзя
28 гадоў таму перастаў існаваць СССР 83
«Мы зносілі страшыдла». 97-гадовы чыноўнік распавёў пра знос Фары Вітаўта ў Гродне 39
Дзяўчына з татуіроўкай каровы. Знаходка ў Фівах прымушае перагледзець становішча жанчын у Старажытным Егіпце 4
Дзеці Ясеніна. Паэт быў шчодры на каханне, а дзеці — розныя 3
У каваных кратах мінскіх балконаў яму бачыліся зоркі Давіда 3
Культура
Памерла салістка Roxette Мары Фрэдрыксан 5
Серыял «Чарнобыль» прэтэндуе на «Залаты глобус» 2
«Імкнуся мець мільён даляраў, каб пісаць п’есы ў доміку на Кіпры». Віталь Каралёў расказвае пра свой шлях з міліцыянта ў драматургі  3
Доўгачаканы фільм «Купала» прадставяць 17 снежня 4
Беларусы пікетавалі расійскае консульства ў Нью-Ёрку 3
«Беларуская энцыклапедыя» прэзентавала выданне аб кампазітарах
Беларусы Канады правялі пікет супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі ФОТА 5
Навука і тэхналогіі
Эксперты з Сіліконавай даліны ЕС выберуць у Мінску найлепшы стартап 3
Навукоўцы расказалі, як драпежныя дыназаўры рабіліся вегетарыянцамі 3
Нарадзіўся першы ў свеце гібрыд свінні і малпы ФОТА 19
Абаненты life:) могуць карыстацца безлімітным інтэрнэтам бясплатна 1
Біёлаг расказаў, што можа запаволіць старэнне чалавека 8
Кліматычная канферэнцыя ААН: гэта дзесяцігоддзе будзе самым гарачым 2
Навукоўцы «ўзважылі» самую цяжкую чорную дзірку ў Сусвеце 2
Каханне і сэкс
Аўтарка скандальнай брашуры «10 прычын захаваць цнатлівасць» патлумачыла, што мела на ўвазе 14
Гаспадыня сэкс-шопа расказвае, як прасіла блаславення на краму ў бацюшкі і якімі цацкамі любяць карыстацца беларусы 23
«Сэксолаг — гэта сяброўка, у якой не сорамна спытацца, што такое аргазм» 14
Італьянскі дэпутат зрабіў прапанову сваёй каханай падчас абмеркавання наступстваў землятрусу ВІДЭА 1
У ЗША распрацавалі таблетку-кантрацэптыў, якая дзейнічае месяц 4
«Вы былі б здзіўлены, калі б ведалі, колькі вашых сяброў не займаюцца сэксам». Як новая эканоміка змяніла сэксуальнае жыццё 8
Амерыканскую кангрэсвумэн злавілі на тым, што жыла шведскай сям'ёй з памочніцай і плаціла той гіганцкія бонусы ФОТЫ 17
Свет
«Спыніце ківаць галавой». Украінскі міністр расказаў, як Зяленскі сарваўся на Лаўрова 3
Кангрэс выставіў Трампу афіцыйныя абвінавачванні ў рамках імпічменту 1
«Срэбраніца будзе». Пуцін расказаў, чаму не хоча, каб Украіна атрымала кантроль над мяжой на Данбасе 12
У Латвіі ўжо абвясцілі эпідэмію грыпу
Шамана, які зноў ішоў з Якуціі да Пуціна, зноў затрымалі 16
Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Багамскімі Выспамі 7
Мядзведзеў: Расія гатова развіваць інтэграцыю з Беларуссю на аснове сумеснай выгады 8
Афіша
2 студзеня — беларускамоўная музычная казка «Як літара Ў Каляды ўратавала» 1
30 лістапада — фільм «Амстэрдамскі кот» па-беларуску
толькі адзін паказ!
Бодзіпазітыў: міфы і праўда — размова
На радзіме Караткевіча пройдзе маштабны фэст з вершамі, спевамі і ўнікальнай магчымасцю трапіць у дом пісьменніка
Галоўнае
«Спыніце ківаць галавой». Украінскі міністр расказаў, як Зяленскі сарваўся на Лаўрова 3
Паглядзіце, як у рэзідэнцыі Лукашэнкі праціраюць пыл і мяняюць лямпачкі на гіганцкай люстры ФОТА 13
«Срэбраніца будзе». Пуцін расказаў, чаму не хоча, каб Украіна атрымала кантроль над мяжой на Данбасе 12
Наклад папяровай «Советской Белоруссіі» зменшыўся яшчэ на 20%, да 150 тысяч 18
Удаве Барадуліна зноў збіраюць грошы. Навошта цяпер? 5
Мінюст ЗША: Пуцін у размове з Мядзведзевым прызнаў подкуп прэзідэнта ФІФА для правядзення ЧС-2018 7
Шмат апазіцыйных лідараў з'ездзілі ў Тбілісі. Што яны там рабілі? 14
Рэклама на NN.BY
Усяго патроху
Пазнайце беларускага пісьменніка па псеўданіме ТЭСТ
У Мінску з'явіліся дзясяткі аранжавых туфляў. Што гэта значыць? ФОТА 11
Памёр былы мэр Масквы Юрый Лужкоў 26
У Івацэвіцкім раёне забойцу ўласнага дзіцяці знайшлі праз 14 гадоў 1
Рэклама на NN.BY
Прыватныя абвесткі
Брэнд Karali шукае дырэктара/дырэктарку
Мастацкая літаратура на ангельскай мове
Антыкварныя кнігі на ангельскай мове
Вялікі выбар запячатаных вінілавых альбомаў з ЗША
Кнігі па эканоміцы і бізнэсе (у т.л. на беларускай мове)
Водитель грузового автомобиля (имеется вахта)
Тракторист (имеется вахта)
Маркировщик (имеется вахта)
Віншаванне па-беларуску ад вясёлага шляхцюка і музыкаў: Вяселле, Юбілей, Карпаратыў
Вядучы па-беларуску Вяселле, Юбілей, Карпаратыў, Хрэсьбіны, Віншаванні. Ведущий на белорусском языке
Фота / Відэа
Крыніцы: Беларусь і ЗША рыхтуюцца да падпісання першага плана двухбаковага супрацоўніцтва ў вайсковай сферы 16
«Заставацца ў Беларусі я не планую». Маладыя дактары шчыра расказалі пра зарплату, злых пацыентаў і магчымую эміграцыю 34
Рэклама на NN.BY
Апытанка
Анекдоты
Мала хто ведае, але Павел Севярынец з дзяцінства хацеў быць…
Анекдот. Падчас паказу фільма «Слуга народа» на БТ…
Анекдот. Пайшоў Граждан на Цімаці…
Самае чытанае
Выбух у шматпавярховіку ў Драгічыне — пашкоджаны 6 кватэр 5
У Ізраілі ў 57 гадоў памерла адзіная дачка Рыгора Барадуліна 7
Статкевіч, Кастусёў і Дзмітрыеў расказалі, чаму не былі на акцыях у абарону незалежнасці 12
За сістэматычны падман Расію на чатыры гады адхілілі ад Алімпіядаў і чэмпіянатаў свету 41
Белаконеў: Нашы вайскоўцы могуць паехаць у Ліван у складзе італьянскай міратворчай місіі 21
Самае лайканае
Зірніце, з якімі тварамі дэлегацыя Пуціна слухала словы Лукашэнкі пра «роўныя ўмовы» ФОТАФАКТ 42
Акадэмія навук адказала на апытанне з Масквы: увайсці ў склад Расіі хоча толькі 7,7% беларусаў 55
Беларускі ў нацыянальных строях выкацілі гарбуз да расійскага пасольства ФОТА 39
У Шуміліне за ноч скралі машыны ў віцэ-мэра і начальніка міліцыі 27
У Мінску другі дзень пратэстуюць супраць інтэграцыі. Сотні дэманстрантаў дайшлі да пасольства Расіі ФОТЫ, ВІДЭА 38
Гарачыя тэмы
Лілія Ананіч пра фільм Нехты: Паліваць брудам прэзідэнта недапушчальна! 42
Што вядома пра бацькоў і сям’ю новага кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігара Сергеенкі 12
21-гадовая дзяўчына атрымала на картку ў 10 разоў болей грошай. І тут пачалося! 9
Лукашэнка пра ўваходжанне ў склад Расіі: Я не пацан. Я разам з народам стварыў незалежную дзяржаву ВІДЭА 42
Акадэмія навук адказала на апытанне з Масквы: увайсці ў склад Расіі хоча толькі 7,7% беларусаў 55
У Мінску ўдзельніка флэта шпіталізавалі з пераломам чэрапа і разрывам печані: міліцыя выказала занепакоенасць 5
Пуцін шые карту Еўропы КАРЫКАТУРА 16
У Мінску голая дзяўчына бегала па вуліцы, а потым легла перад аўтамабілем ВІДЭА 12
Гісторыя пра жэтон на метро, у якой — увесь наш нацыянальны характар 32
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31
Рэклама на NN.BY
Абмеркаванні
Niemand
10.12.2019 / 23:53
Шан.рэд., першы допіс да гэтага "меркаванне" змясціце, калі ласа…
Алёша
10.12.2019 / 23:43
Что думают по этому поводу Порохоботы и белорусские "ультраправы…
Максим
10.12.2019 / 23:41
красивая игра нового актера. Что на это ответит актер Путин?…
Матёрый
10.12.2019 / 23:39
"Добровольная" подписка на предприятиях доёт сбой. Зачем эти газ…
Niemand
10.12.2019 / 23:37
... Па-трэцяе. Сур'йозна. Для мяне не мае аніякай розніцы, гуляе…
Рэклама на NN.BY
Падзякі
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, В.Ваяйкову, Яўгену Чыгіру… 1
Дзякуем фундатарам НН Беляўцовай, П.Петруку, Ігару Хаменку, В.Палсцюку…
Дзякуем фундатарам НН Каці Вініцкай, Віялеце і Вячаславу Кавалёвым
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, А.Небераву, Д.Калядзе…
Дзякуем фундатарам НН А.Герасіменку, Богдану, В.Жыдовічу, М.Крупко, Саковічу, а асабліва Андрэю К. і чалавеку, які падпісаўся «За выкрыццё цемры»…
Даслаць навіну Падтрымай НН Рэклама на NN.BY
Версія для смартфонаў Дадатак для Android
Навіны Усяго патроху Культура Тэсты
  • Улада
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Белдызайн з rOtring
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Кантакты
© Прыватнае прадпрыемства «Суродзічы» УНП 190786828.
Усе правы абароненыя. Выкарыстанне беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на NN.BY у першым абзацы. Выкарыстанне рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх