«Я ганаруся украінцамі, — кажа пісьменніца Наталка Бабіна, аўтарка рамана «Рыбін горад», дзеянне якога адбываецца на памежжы Беларусі і Украіны.

— Яны ў чарговы раз даказалі, што яны не насельніцтва, а сапраўдны народ. Народ мае свой дух, і ўздым гэтага духу мы назіраем.

Хачу выказаць сваю салідарнасць з украінцамі. Людзі не лічаць законнай уладу, якая базуецца на хлусні, насіллі, фальсіфікацыях.

Гэтыя падзеі важныя і для беларусаў. Украінцы паказваюць, што ў кожнага чалавека, у кожнага народа ёсць свае правы, за іх трэба змагацца, калі мы не хочам загінуць у гісторыі як народ.

Украінцы — гэта зусім не тыя «хахлы» з прапаганды. Украінцы не ўспрымаюць уладу, якая спрашчае жыццё да чаркі і скваркі, не дадуць зрабіць сябе скотам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?