Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі плануецца правесці 23 сакавіка 2014 года.

Адпаведную дату ўхваліў  Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай сустрэчы са старшынёй Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіяй Ярмошынай.

Лідзія Ярмошына таксама праінфармавала, што адначасова з выбарамі дэпутатаў мясцовых Саветаў пройдуць паўторныя выбары па Гомельскай-Навабеліцкай выбарчай акрузе №36, бо ў час парламенцкіх выбараў у 2012 годзе дэпутат ад яе не быў выбраны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?