02.12.2013 / 18:43

Пуціна ў Арменіі сустрэлі пратэстамі. Адбыліся сутычкі з паліцыяй — відэа 22

Сотні жыхароў Арменіі прынялі ўдзел у акцыях пратэсту ў дзень візіту расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ў краіну.

Мітынгоўцы выступалі супраць узмацнення сувязяў Ерэвана з Расіяй на фоне падзей у Кіеве і планаў Арменіі ўступіць у Мытны саюз, паведамляе Бі-Бі-Сі.

У руках у актывістаў, якія прайшлі маршам па вуліцах Ерэвана, былі сцягі з надпісамі «Putin go home»,»Еўра Арменія», «Мы — гаспадары нашай краіны» і «No to the USSR».

Як паведамляе армянскае агенцтва news.am, у часе шэсця адбыліся сутычкі з паліцыяй, ёсць затрыманыя.

Пуцін падчас візіту заявіў, што Расія мае намер умацоўваць свае пазіцыі ў Закаўказзі і «адсюль ніколі сыходзіць не збіралася».

У верасні ўлады Арменіі заявілі пра намер далучыцца да МС, Еўрасаюз выказаў расчараванне гэтым рашэннем.

0
имперцам / Адказаць
02.12.2013 / 18:53
Россия "не собирается уходить из Закавказья"...... обнаглели уже совсем. В открытую на всех и всё плюют. Выгонят в конце концов и отсюда.
0
водар / Адказаць
02.12.2013 / 18:57
как же путин всех зае..
0
Кнехт / Адказаць
02.12.2013 / 18:58
СТАРЫ ТХОР Пуцін, быццам стары тхор, Суне пысу ў чужы двор, Бо ў ягоным у двары - Ні адной жывой куры! Толькі нафта, толькі газ, Толькі "ядзерны запас".
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру