Фота tatashka615.

Фота tatashka615.

Маштабная аварыя з удзелам 4 легкавых і двух грузавых аўтамабіляў адбылася на скрыжаванні сталічных вуліц Акадэмічнай і Батанічнай днём 2 снежня, паведамляе Аuto.tut.by.

«Кіроўца Opel Astra з сям'ёй — жонкай і дзіцём — ехаў па вуліцы Батанічнай у напрамку Акадэмічнай.

Перад святлафорам каля скрыжавання яго аўтамабіль пачатало выносіць на паласу сустрэчнага руху, дзе ў той момант ехаў грузавы ГАЗ.

Каб пазбегнуць сутыкнення, кіроўца Astra выкруціў руль управа і сутыкнуўся з Toyota RAV4, якая стаяла на святлафоры ў спадарожным кірунку.

Ад удару Opel вылецеў на сустрэчную, дзе ўсё ж сутыкнуўся з Газам, «Таёту» адкінула ў Ford Mondeo, затым — у фуру, Mondeo, у сваю чаргу, адляцеў у Mercedes, — расказала пра абставіны аварыі кіраўнік прэс-службы ДАІ Мінска Таццяна Харлінская.

У сутыкненні пацярпелі 4 чалавекі: кіроўцы Toyota RAV4 і Opel Astra, а таксама пасажыры Opel — жанчына і дзіця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?