Фота Bobruisk.ru.

Фота Bobruisk.ru.

Аляксандр Лукашэнка абавязаў свайго памочніка — начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Усевалада Янчэўскага забяспечыць рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферах інфарматызацыі і высокіх тэхналогій.

Гэта прадугледжваецца ўказам кіраўніка дзяржавы №531. У ім гаворыцца, што начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення будзе каардынаваць дзейнасць дзяржаўных органаў і арганізацый у сферах інфарматызацыі, інфармацыйна - камунікацыйных тэхналогій, тэлекамунікацый і высокіх тэхналогій, у межах сваёй кампетэнцыі дае ім абавязковыя для выканання ўказанні і кантралюе іх рэалізацыю. У кампетэнцыі начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення будзе таксама ўзгадненне праектаў нарматыўных прававых актаў, а таксама інвестыцыйных праектаў у названых сферах.

Таксама Усевалад Янчэўскі мае каардынаваць дзейнасць сродкаў масавай інфармацыі ў Інтэрнэце. Ён жа будзе прапаноўваць кандыдатуры на пасады ў дадзенай сферы і пільнаваць дзяржзакупкі ў ёй.

Тэкст дакумента размешчаны на сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.

Усевалад Янчэўскі займае сваю пасаду ад 2008 года. 37-гадовы Янчэўскі нарадзіўся ў Барысаве і ад студэнцкіх часоў удзельнічаў у палітычным жыцці. У адміністрацыю ён прыйшоў як старшыня Беларускага патрыятычнага саюза моладзі, папярэдніка БРСМ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?