Рабаванне адбылося 28 лістапада. Каля 16:00 у Свята-Мікола-Сафійскі храм увайшоў невядомы, які разбіў прадметам, падобным на кухонную сякеру, шыбу вітрыны царкоўнага магазіна і на вачах у пажылой жанчыны, што працуе ў ім, забраў залатыя вырабы.

Агульная вага ўкрадзенага склала прыкладна 300 грамаў, прыблізны кошт — каля 180 млн. рублёў.

Міліцыя затрымала падазраванага. Гэта быў непрацуючы бабруйчанін, раней судзімы за злоснае хуліганства і злачынствы супраць палавой недатыкальнасці, адзначылі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў.

З усяго ўкрадзенага ў затрыманага было канфіскавана каля 200 грамаў каштоўнасцяў. Астатняе ён паспеў збыць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?