У 2014 годзе ўрад плануе рэалізаваць комплекс мер па змяншэнні аб'ёмаў імпарту, гаворыцца ў праекце прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Зніжэнне імпартных паставак у Беларусь прадугледжана ў тым ліку за кошт «устанаўлення межавай долі імпартнага складальніка ў кошце вырабленай прадукцыі (60%) з выплатай падатку на аб'ём яе перавышэння».

У ліку іншых мер, скіраваных на абмежаванне імпарту, у праекце гаворыцца пра «ўвядзенне ў сістэму ацэнкі працы кіраўнікоў прадпрыемстваў паказчыкаў зніжэння імпартаёмістасці прадукцыі і росту экспарту».

Акрамя гэтага, да зніжэння аб'ёмаў імпарту, на думку распрацоўшчыкаў дакумента, павінна прывесці «ўкараненне гнуткай сістэмы цэнаўтварэння на айчынную прадукцыю з улікам попыту на яе, у тым ліку правядзенне распродажаў тавараў, якія не карыстаюцца попытам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?