03.12.2013 / 19:15

Мы выйшлі нагадаць, хто прымае рашэнні: Еўрамайдан знутры — рэпартаж «Нашай Нівы» Абнаўляецца, дадаюцца фотаздымкі. 8

Еўрамайдан у Кіеве: паўсюль распаленыя вогнішчы, ля якіх грэюцца пратэстоўцы ці разаграецца ежа. 

Людзі грэюцца ля агня, распаленага ў бочцы на Майдане Незалежнасці. 

Дровы ля сцяны Дома прафсаюзаў. 

Ежу пратэстоўцам раздаюць бясплатна. 

У Кіеве шырока прадстаўленыя рэгіёны. Арганізацыя добрая: кожны рэгіён мае свой штаб. На Еўрамайдане многа пунктаў медыцынскай дапамогі. 

Ёлка, нібыта праз неабходнасць усталёўкі якой «Беркут» жорстка разагнаў дэманстрантаў ноччу з пятніцы на суботу. 

Недаробленую ёлку завесілі транспарантамі. 

Пункт выдачы цёплых рэчаў. 

Штаб раздачы цёплага адзення. Любы можа здаць ці ўзяць нешта з вялікай купы. 

На Майдане многа дзяржаўнай сімволікі Украіны. 

Пратэстоўцы разгортваюць дзяржаўны сцяг Украіны. 

Еўрамайдан сабраў не толькі кіеўцаў, але і прадстаўнікоў рэгіёнаў. 

Са сцэны на Майдане Незалежнасці пастаянна гучыць музыка, а літаратары чытаюць свае творы. 

Царква падтрымлівае пратэстоўцаў. У некаторых кіеўскіх цэрквах на падлозе паслалі дываны, каб пратэстоўцы маглі праводзіць там ноч і грэцца. 

Паўсюль вісяць здзеклівыя партрэты Януковіча з носам блазна. 

Еўрамайдан з усіх бакоў агароджаны барыкадамі. 

Некаторыя рыхтуюцца да актыўных сутыкненняў з сілавікамі. 

Пратэстоўцы захапілі будынак Дома прафсаюзаў на Майдане Незалежнасці, дзе быў арганізаваны Штаб нацыянальнага супраціву. У Штабе можна атрымаць юрыдычную і медыцынскую дапамогу, там працуе вялікі прэс-цэнтр. Таксама Штаб нацыянальнага супраціву дзенічае ў будынку Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі. 

Пратэстоўцы на Еўрамайдане. 

У акцыях пратэсту ўдзельнічае многа студэнтаў. На Майдане Незалежнасці размешчаны штаб, які каардынуе ўсе ўкраінскія Еўрамайданы. 

Плот вакол лагера пратэстоўцаў. 

Продаж сімволікі.

Пратэстовец на Еўрамайдане. 

Перад пачаткам шэсця да Адміністрацыі прэзідэнта, вуліца Інстытуцкая. 3 снежня 2013.

У шэсці бралі ўдзел людзі рознага ўросту, веравызнання, з Кіева і рэгіёнаў.

Найбольш папулярныя лозунгі Еўрамайдаму-2013.

На шляху следавання калоны арганізавана раздавалі гарачую ежу і напоі.

Калона спынілася, калі дайшла да скрыжавання вуліцаў Банкавай і Лютэранскай.

Нашы ў Кіеве.

Падыходы да Адміністрацыі прэзідэнта перакрыў спецназ.

Падыходы да Адміністрацыі прэзідэнта перакрыў спецназ.

Выступ лідараў украінскай апазіцыі.

Ва Украіне працягваюцца акцыі пратэсту супраць адмовы падпісаць пагадненне аб еўраінтэграцыі з ЕС. Цэнтрам пратэстаў зноў стаў Майдан Незалежнасці. Рэпартаж «НН» з Кіева.

Мясцовыя жыхары прызнаюць, што гвалт супраць мірных пратэстоўцаў (разгон Майдана спецпадраздзяленнем «Беркут» у ноч на суботу) толькі падштурхнуў грамадзянскую актыўнасць. 

За хуткі час Еўрамайдан «аброс» добрай арганізацыяй: на плошчы арганізаваныя пункты харчавання, пункты выдачы цёплага адзення. Хапае пунктаў медыцынскай дапамогі. 

Пратэставаць у Кіеў сцягнуліся людзі з рэгіёнаў, якія арганізавалі рэгіянальныя каардынацыйныя штабы — іх лёгка пазнаць па надпісах на намётах. 

Пратэстоўцы захапілі будынкі Дома прафсаюзаў і Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі, дзе арганізаваныя Штабы нацыянальнага супраціву. У штабах можна атрымаць юрыдычную і медыцынскую дапамогу, тут гатуюць ежу для дэманстрантаў. У Доме прафсаюзаў разгорнуты вялікі прэс-цэнтр. 

У пратэстах бярэ актыўны ўдзел студэнцтва. На Майдане Незалежнасці ў Кіеве разгорнуты пункт Студэнцкай каардынацыйнай рады, якая каардынуе пратэсты студэнтаў па ўсёй Украіне. 

Сябра СКР Сцяпан расказаў «НН», што найбольш актыўныя студэнты з Заходняй Украіны — там рашэнне страйкаваць адкрыта падтрымліваюць нават рэктары ўніверсітэтаў. 

«У Кіеве ціск на студэнтаў мацнейшы, аднак многа студэнтаў усё адно прыходзяць пратэставаць. Спачатку мы выходзілі, бо хацелі паказаць нашаму ўраду і Януковічу, што мы хочам жыць у еўрапейскай Украіне. Ён спачатку казаў пра еўраінтэграцыю, але потым перадумаў, і мы вырашылі нагадаць, што рашэнні прымае не ён, рашэнні прымае народ». 

Студэнты не жадаюць, каб адна банда замянілу другую, кажуць яны. — Мы хочам, каб змянілася краіна, каб змяніліся правілы гульні». 

Кірыла Хілько, Кіеў

0
Ромпер Стомпер / Адказаць
03.12.2013 / 15:53
Вось добра арганізаваная, праспансаваная плошча.
0
змест ноль / Адказаць
03.12.2013 / 16:11
Здымкі прыгожыя, але новай інфармацыі ноль.
0
кіяскёр / Адказаць
03.12.2013 / 16:21
Інфармацыя адна.Там дзе Януковіч прытармазіў, наш бы толькі разагнаўся.Тое тычыцца і пабітых вокнаў, захопу будынкаў, і нападаў на кардоны на Банкавай. Страшна нават уявіць.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру