На фота з фэйсбука — той самы «зламыснік-скалалаз».
Высветлілася, што зламыснік — былы скалалаз. Мінчанін паспеў сфатаграфаваць зламысніка, калі той стаяў за вакном і прасіў яго запусціць у жытло. Пра гэта мінчук Яўген паведаміў «Еўрарадыё».
Яўген: «Мясцовы алкаголік. Афганец, быў скалалазам. П’яным забраўся па сантыметровым выступе з цэглы з боку лесвічнай пляцоўкі, спрабаваў разбіць акно, але не змог. Стаў падаць. Я яго зацягнуў у акно і здаў у РАУС».
У нагруднай кішэні зламысніка былі іконы. Відаць, каб шанцавала. Зламысніка даставілі ў Цэнтральны РАУС сталіцы.
0
0
0
0
0
0